Вы тут

Мiнчанка стала «Мiс Беларусь-2016»


Фiнальнае шоу Х Нацыянальнага конкурсу прыгажосцi «Мiс Беларусь-2016», арганiзатарам якога па традыцыi выступiў тэлеканал АНТ, прайшло ў нядзелю ў сталiчным Палацы спорту. 26 прэтэндэнтак на званне самай прыгожай беларускi мелi магчымасць паказаць сваю прыгажосць i ўменне трымаць сябе, прадэманстраваўшы iх падчас некалькiх дэфiле. Карона i тытул дасталiся мiнчанцы Палiне Барадачовай.


Пры­сут­нi­чаў на шоу i Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi Аляк­сандр Лука­шэн­ка. Ён не ўтойваў, што прыйшоў на мерапрыемства, каб аддаць данiну павагi нашым прыгожым жанчынам, бо яны — жамчужыны ў каралях беларускага народу. «Не мог я абысцi ўвагай юбiлейны конкурс i па прычыне таго, што ён праходзiць у Год культуры, — дадаў Прэзiдэнт. — А пакланенне прыгожаму складае аснову любой культуры. Жаночая прыгажосць з'яўляецца адным з самых надзвычайных тварэнняў мацi прыроды... I конкурс дае дзяўчатам магчымасць праявiць сябе, раскрыць новыя гранi сваiх талентаў. Сёлетнiя фiналiсткi конкурсу «Мiс Беларусь» увасабляюць у сабе найлепшыя рысы маладога пакалення беларусаў, дзе гарманiчна яднаюцца знешняя прывабнасць з унутранай душэўнай прыгажосцю».

Паводле ўмоў конкурсу, новая пераможца прадставiць сёлета нашу краiну на мiжнародным конкурсе прыгажосцi «Мiс свету-2016», а таксама будзе ўдзельнiчаць у розных культурных, сацыяльных i дабрачынных мерапрыемствах у Беларусi i за мяжой. У размове з журналiстамi дзяўчына прызналася, што на конкурс трапiла з другой спробы (два гады таму кастынг не даў магчымасцi трапiць у лiк фiналiстак). А трапiць на конкурс i перамагчы Палiна марыла, як i многiя, з дзяцiнства. Напярэдаднi конкурсу ёй прыснiўся сон, дзе ўбачыла свой зорны час, i мара спраўдзiлася... Тытулы «Першая вiцэ-мiс» i «Другая вiцэ-мiс» журы прысудзiла Кацярыне Саўчук з Мiнска i Настассi Сарока з Маладзечна. «Прыз глядацкiх сiмпатый» па вынiках галасавання на сайце тэлеканала АНТ дастаўся Веранiцы Кот з Лiды. Уладальнiцамi тытулаў «Мiс дружба» (яе канкурсанткi самi выбiралi ў ходзе тайнага галасавання) стала Настасся Iсакава з Полацка, «Мiс топ-мадэль» — мiнчанка Палiна Пiмахiна, «Мiс фота» — Марыя Лабанава з Гомеля, «Мiс «Арыфлэйм» — Хрысцiна Мяцеша з Бялынiч. Яшчэ прыемнай навiной для ўсiх удзельнiц конкурсу стала тое, што кожная з iх зможа пазмагацца за шанц стаць вядучай тэлеканала АНТ.

На працягу вечара фiналiсткi радавалi прысутных у зале i тэлегледачоў (якiя маглi назiраць за шоу тэлеканала АНТ у вячэрнiм эфiры) выхадамi ў касцюмах розных эпох: Полацкага Княства, перыяду росквiту ВКЛ, эпохi Барбары Радзiвiл, ампiру, а таксама ў стылiзаваных беларускiх строях. Усе яны былi створаны камандай беларускiх дызайнераў. Як прызналiся самi дзяўчаты, прымераць на сябе жаночыя вобразы мiнулых стагоддзяў — цiкавы вопыт, якi даў магчымасць у думках здзейснiць падарожжа ў былое.

— У мяне быў касцюм часоў стылю ампiр. Я даўно марыла прымераць на сябе вобраз жанчыны з мiнулых часоў. Аднак, шчыра кажучы, цяжка было падаць сябе прыгожа ў такiх строях. Даводзiлася ўяўляць сябе какеткай, ужывацца ў ролю ўяўнага персанажа. I гэта дазволiла нам праявiць сваё акцёрскае майстэрства, — адзначыла канкурсантка Вольга Паўлава.

Увогуле дзяўчаты выходзiлi ў чатырох дэфiле: у касцюмах калекцыi з лёну, стылiзаваных старажытных строях, купальнiках з мехавымi аксесуарамi i ў вячэрнiх сукенках. Праўда, акрамя дэманстрацыi сваiх мадэльных параметраў, акцёрскага майстэрства i ўмення выказваць эмоцыi выразам вачэй i з дапамогай усмешкi, у гэты вечар больш нiчога пра кожную з прэтэндэнтак мы не даведалiся... А як жа дэманстрацыя ўнутранай прыгажосцi?

Варта адзначыць, што заява арганiзатараў пра тое, што лейтматыў сёлетняга конкурсу — нацыянальны каларыт, дзе тэмы беларускай мовы, культуры, гiсторыi будуць ключавымi, таксама часткова стала разынкай на свяце прыгажосцi. Гасцямi свята, якiя падтрымлiвалi канкурсантак i радавалi гледачоў, сталi вядомыя беларускiя артысты i калектывы: Дзмiтрый Калдун, Аляксей Грос, гурт NAVI, прадстаўнiк Беларусi на «Еўрабачаннi-2016» IVAN, спявачка Алена Ланская, харэаграфiчны ансамбль «Харошкi» i многiя iншыя.

drapko@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Самая прыгожая

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.