Вы тут

З ёгай па жыцці


Ва ўсім свеце святкуюць другі Міжнародны дзень ёгі.


У Індыі асноўныя мерапрыемствы адбыліся ў горадзе Чандыгарх, дзе прэм'ер-міністр краіны Нарендра Модзі далучыўся да 30 тысяч прыхільнікаў ёгі. «Зрабіце ёгу часткай вашага жыцця гэтак жа, як вы зрабілі часткай вашага жыцця мабільны тэлефон», — сказаў Модзі. 

Масавыя заняткі ёгай таксама прайшлі ў Камбоджы, Аўстраліі, Францыі, ЗША, Малайзіі, Эквадоры. Больш за 150 аматараў ёгі сабраліся ў ландшафтным парку Шылін ў пекінскім раёне Пінг на назіральнай пляцоўцы са шкла і тытанавага сплаву дыяметрам 32,8 метра, якая мае выгляд лятучай талеркі, што завісла над прорвай. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва "Сіньхуа". Тут, на вышыні больш за 700 метраў над узроўнем мора, кітайскія ёгі сустрэлі світанак і выканалі комплекс фізічных практыкаванняў, атрымліваючы асалоду ад гармоніяй з навакольным прыродай.

Не стала выключэннем і Расія. Як паведамляе твітэр пасольства Індыі ў Расіі, у святкаванні прынялі ўдзел Воронеж, Пенза і шэраг іншых гарадоў. Міжнародны дзень ёгі мінчане масава сустрэлі ў сталічным парку Горкага 19 чэрвеня. Практыку праводзілі майстры з мінскіх школ і студый. Мерапрыемства наведаў прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, пасол Італіі Стэфана Б'янкі і пасол Індыі ў РБ Панкадж Саксен.

Свята пачалі адзначаць летась. Да слова, у 2015 годзе з нагоды Міжнароднага дня ёгі на цырыманіяльным праспекце Раджпатх у цэнтры Нью-Дэлі сабраліся каля 35 тысяч чалавек.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.