Вы тут

Чарговы дзень дэпутата ў Ельскiм раёне адбыўся ў мясцовым леспрамгасе


 Па словах Сяргея МАТУЗКI, старшынi Ельскага раённага Савета дэпутатаў, да гэтага часу ў межах такога дня дэпутаты ўжо наведалi ўстановы адукацыi, аховы здароўя, вытворчасцi i сельскай гаспадаркi. У гэты раз на сустрэчы абмяркоўвалi як вынiкi працы раёна за апошнiя пяць гадоў, так i надзённыя для супрацоўнiкаў леспрамгаса пытаннi.


Ле­там пра­ца ў Ель­скім лес­прам­га­се па­чы­на­ец­ца а 5-й ра­ні­цы. Вік­тар  Фе­да­рэн­ка, уклад­чык пі­ла­ма­тэ­ры­я­лаў, і Сяр­гей Зін­чан­ка, рам­шчык.

— З даведзеных да раёна прагнозных паказчыкаў амаль усе былi выкананы. Напрыклад, экспарт тавараў прадпрыемстваў малога i сярэдняга бiзнесу па факту склаў 139% (планаваўся 101%). Новаствораных працоўных месцаў з'явiлася 20 пры першапачаткова запланаваных 5. Такiя змены звязаны з тым, што адбылася аптымiзацыя на вытворчасцi i мы вымушаны былi прадаставiць людзям новыя месцы працы, — паведамiў старшыня раённага Савета дэпутатаў.

— Ельскi леспрамгас дэпутаты мясцовых Саветаў наведалi, каб азнаёмiцца з умовамi працы людзей i з тым, наколькi эканамiчна развiваецца наша прадпрыемства, якое традыцыйна займаецца лесанарыхтоўкай i лесапiлаваннем. За год тут нарыхтоўваецца каля 150 тысяч кубаметраў драўнiны, — расказвае дырэктар прадпрыемства, дэпутат Ельскага раённага Савета дэпутатаў Васiль ШВЯЦОЎ.

У леспрамгасе сёння працуе амаль дзве сотнi чалавек. Нягледзячы на тое, што прадпрыемства цяпер не прыбытковае, пра супрацоўнiкаў тут дбаюць. Часам нават сабе ў страту. Для iх заўжды арганiзавана даступнае па цане гарачае харчаванне (абыходзiцца кожнаму ў межах 20 тысяч рублёў за абед). Нават на ўчастках ёсць перасоўныя сталовыя, у якiх можна папалуднаваць. Таксама для людзей працуе бясплатная лазня. (У пятнiцу, калi адбываўся дзень дэпутата, яна ўжо ва ўсю працавала.)

Па словах дырэктара, адной з прычын нiзкай рэнтабельнасцi прадпрыемства з'яўляецца тое, што раней прадукцыя Ельскага леспрамгаса адпускалася галаўному прадпрыемству — Мазырскаму камбiнату — па цане, нiжэйшай за сабекошт. «Для таго, каб вытворчасць акуплялася, трэба да сабекошту дадаць яшчэ 5%. Плануем, што да канца года гэта сiтуацыя будзе выпраўлена», — запэўнiў Васiль Швяцоў.

Напрыканцы сустрэчы супрацоўнiкi леспрамгаса звярнулiся да дэпутатаў з канкрэтнымi пытаннямi: калi на прадпрыемстве закупяць новы аўтакран, чаму не рамантуюцца дарогi побач з леспрамгасам... Усе праблемныя пытаннi былi ўнесены ў спецыяльны пратакол для далейшага разгляду.

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дэпутаты, на выезд!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?