Вы тут

Бельгія забароніць вольны продаж хімікатаў


Улады Бельгіі вырашылі забараніць з 1 ліпеня вольны продаж некаторых прадуктаў бытавой хіміі, якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння самаробнай выбухоўкі. У спіс з сямі рэчываў трапілі перакіс вадароду, азотная кіслата, нітраметан і яшчэ чатыры гербіцыды, вырабленыя на аснове розных злучэнняў натрыю і хлору.


Бельгійскія ўлады таксама вырашылі ўзяць пад асаблівы кантроль продаж ацэтону і азотных угнаенняў прыватным асобам. Спецслужбы заклікалі ўладальнікаў адпаведных крамаў паведамляць па спецыяльным тэлефоне і электронным адрасе аб падазроных закупках. Па звестках паліцыі, ацэтон і перакіс вадароду ўжываліся ў якасці кампанентаў самаробнай выбухоўкі, якая была выкарыстана пры тэрактах 22 сакавіка ў аэрапорце і метро Бруселя.

У канцы сакавіка ў прытулку тэрарыстаў на вуліцы Мары Руж у брусельскай камуне Скарбек праваахоўнікі выявілі 15 кілаграмаў выбухоўкі, 150 літраў ацэтону, 30 літраў перакісу вадароду, дэтанатары, чамадан, напоўнены цвікамі і шрубамі, з дапамогай якіх тэрарысты маглі вырабіць бомбу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».