Вы тут

Прафесiяналiзм педагога — галоўная перадумова якасцi адукацыi


«Iмiдж настаўнiка залежыць ад таго, наколькi ён адпавядае патрэбам часу», — такую думку выказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка Аляксандр ЖУК, каментуючы праект Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2016—2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускiм народным сходзе.


—  Iнфармацыйныя тэхналогii наступаюць. Дзецi валодаюць многiмi навыкамi нават лепш за сваiх педагогаў, таму наша задача — сфармiраваць у сваiх выпускнiкоў IТ-кампетэнцыi, навучыць iх працаваць у iнфармацыйным грамадстве. Я маю на ўвазе не толькi карыстанне камп'ютарам для прэзентацый, але i арганiзацыю сеткавага ўзаемадзеяння, працу на аддаленым доступе, рэалiзацыю праектных тэхналогiй, — падкрэслiў Аляксандр Жук. — Гэта новы пласт прафесiйных кампетэнцый педагогаў, якi патрабуе паскоранага засваення, iнакш мы адстанем ад дзяцей. Цяпер наш унiверсiтэт распрацоўвае прафесiйны стандарт педагога, у якiм мы прапiсваем новыя кампетэнцыi, звязаныя з IТ-тэхналогiямi i працай з сям'ёй у новых умовах. У апошнiя гады назiраецца крызiс сям'i, у нас шмат няпоўных сем'яў. Усё гэта трэба ўлiчваць у падрыхтоўцы педагогаў. I трэцi новы напрамак — гэта iнклюзiўная адукацыя: кожны педагог павiнен быць гатовы да працы з дзецьмi з асаблiвасцямi развiцця i iх бацькамi. На падставе прафстандарту будзе перагледжаны змест педагагiчнай адукацыi ў разрэзе ўсiх спецыяльнасцяў i спецыялiзацый.

«Праца на якасць адукацыi, — упэўнены Аляксандр Жук, — найважнейшы вектар на найблiжэйшы час, паколькi ўся сiстэма адукацыi скiравана на стварэнне чалавечага капiталу. Гэта галоўны рэсурс нашай краiны. Адной з перадумоў якасцi адукацыi з'яўляецца прафесiяналiзм настаўнiка».

Летась у краiне была зацверджана Канцэпцыя развiцця педагагiчнай адукацыi i створаны вучэбна-навукова-iнавацыйны кластар. Яго кiруючым ядром стаў Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт.

—  Мы ўпэўнены, што будучыня — за кластарным падыходам. Стварэнне такой мадэлi дазволiць нам аб'яднаць iнтэлектуальныя i матэрыяльныя рэсурсы, педагагiчную навуку i перадавую педагагiчную практыку i сканцэнтраваць агульныя намаганнi вакол ключавых праблем як у педагагiчнай адукацыi, так i сiстэмы ў цэлым. Рэгiянальныя кластары аб'яднаюць установы адукацыi самых розных узроўняў: школы i гiмназii, на базе якiх створаны педагагiчныя класы, сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы. Плюс да iх далучацца навуковыя i навукова-метадычныя ўстановы, лабараторыi, цэнтры i iнстытуты развiцця адукацыi, якiя сумесна з унiверсiтэтамi кластара будуць займацца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi. Фактычна мы будуем вертыкаль у падрыхтоўцы сучасных педагогаў: ад школы да сiстэмы дадатковай адукацыi дарослых, i стаўка робiцца на практычную накiраванасць такой падрыхтоўкi, — дадаў Аляксандр Жук. 

Рэктар педагагiчнага ўнiверсiтэта лiчыць, што педагогiка — прафесiя не для кожнага, а настаўнiк пачынаецца не з педунiверсiтэта — гадаваць будучых педагогаў трэба яшчэ ў школе. Менавiта на гэта i нацэлены профiльныя педагагiчныя класы, якiя актыўна ствараюцца па ўсёй краiне.

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кампетэнцыi — усё!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».