Вы тут

Эх, халадніку б ды клёцак па-вясковаму...


Больш за сто аб'ектаў грамадскага харчавання сталіцы возьмуць удзел у 10-м Тыдні беларускай кухні, які адбудзецца ў Мінску з 27 чэрвеня па 3 ліпеня, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Мерапрыемства арганізуюць у кожным адміністрацыйным раёне горада ў розных па тыпе і фармаце аб'ектах грамадскага харчавання. Гэтым разам спажыўцам прапануюць пяць наступных страў нацыянальнай кухні: закуску з селядца з бульбай (45 тысяч рублёў), агурочны халаднік (25 тысяч рублёў), пызы з мясам (65 тысяч рублёў), клёцкі па-вясковаму (70 тысяч рублёў), мядова-бярозавы напой (20 тысяч). Стравы будуць прыгатаваныя па адзінай рэцэптуры і тэхналогіі, а таксама прапаноўвацца наведвальнікам па адной цане незалежна ад класа і тыпу аб'екта грамадскага харчавання. Такі блок страў распрацаваны сумесна з шэф-кухарамі аб'ектаў грамадскага харчавання беларускай нацыянальнай кухні.

Нагадаем, што праект стартаваў у сталіцы ў верасні 2013 года. У папярэдніх Тыднях наведвальнікам прапаноўваліся «Плата сялянская», «Поліўка грыбная», «Бабка бульбяная», «Дранікі са смятанай», «Пячыста з свінога кумпяка» і «Верашчака з грачанымі блінамі», закуска з курыцы з вяндлінай і зялёным гарошкам, суп халодны са шчаўя са смятанай і маладой бульбай, рыба на топленым масле з запечанай бульбай, калдуны з мясам, закуска сялянская, суп «Граматка», боршч па-віленску, рыбнік з тоўчанай бульбай і белым соусам, пячыста з бульбянымі дранікамі і кменным соусам, гуляш па-радзівілаўску з грэцкай кашай і інш. Многія аб'екты ўключылі гэтыя стравы ў пастаяннае меню, паколькі яны карысталіся вялікім попытам у наведвальнікаў. Вызначылася і кола пастаянных кліентаў — аматараў нацыянальнай кухні. Вялікую цікавасць да беларускай кухні праяўляюць і госці горада, асабліва замежнікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.