Вы тут

Свечку памяці ў крэпасці запалілі тысячы людзей


На памятныя мерапрыемствы ў Брэсцкую крэпасць 22 чэрвеня сабралася некалькі тысяч чалавек. Сёлета ўрачыста-жалобная імпрэза пачалася раней звычайнага, а трэцяй гадзіне ночы.


Усе ўдзельнікі спачатку ішлі па імправізаванай дарозе памяці, якая была абазначаная тысячамі запаленых чырвоных лампадак. Пад зоркай — галоўным уваходам у крэпасць — гучалі фанаграмы даваенных песень, на загадзя ўстаноўленых экранах трансліравалі фрагменты дакументальных фільмаў.

Мітынг-рэквіем пачаўся, паводле даўняй традыцыі, а чацвёртай гадзіне раніцы. «Словы «Брэст» і «крэпасць» назаўсёды сталі сімваламі мужнасці і стойкасці», — сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.

Як заўсёды, паплылі вянкі смутку і памяці па вадзе Заходняга Буга. Сотні букетаў і вянкі афіцыйных дэлегацый ляглі да падножжа Вечнага агню. А пасля ўсе накіраваліся да месца рэканструкцыі падзей чэрвеня 41-га года. Гэтым разам больш за 500 чалавек з 13 краін свету ўдзельнічалі ў гэтай маштабнай пастаноўцы. Сёлета ўпершыню ў рэканструкцыі быў задзейнічаны самалёт. Ролю нямецкага люфтвафэ сыграў АН-2 Брэсцкага аэраклуба. «Свечкай памяці» назвалі арганізатары мерапрыемства ў крэпасці 2016 года.

Фото Валерыя Караля

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.