Вы тут

«Музыка роднай краiны» на «Беларусь 3»


У студыi Белтэлерадыёкампанii адбылiся здымкi канцэрта «Музыка роднай краiны», дзе тэлегледачы-меламаны змогуць пачуць некалi папулярныя, але забытыя мелодыi 70-80-х гадоў. У эфiры тэлеканала «Беларусь 3» праект з'явiцца 3 лiпеня, у Дзень незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.


Канцэрт пачнецца з «Сiмфанiеты» заснавальнiка беларускай сiмфанiчнай музыкi Мiкалая Чуркiна. Прагучаць таксама творы Яўгена Глебава, Рыгора Суруса, Дзмiтрыя Смольскага, Сяргея Картэса, Валерыя Iванова i iншых. Пачуем i шмат музыкi з кiнафiльмаў, напрыклад, са стужкi «Апошняе лета дзяцiнства», на якой вырасла не адно пакаленне юнакоў.

Варта адзначыць, што на «Беларусь 3» папулярызацыя якаснай беларускай музыкi занесена ў лiк самых сур'ёзных задач. Таму 3 лiпеня «Музыка роднай краiны» пойдзе ў эфiр цалкам, а ўжо з наступнага дня, як разлiчваюць кiраўнiкi канала, кожны эфiр будзе адкрывацца адным з эпiзодаў канцэрта. Не прапусцiце ўнiкальны музычны праект у 11:55.

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.