Вы тут

Зварот удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу да суайчыннікаў


Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!


Дарагія суайчыннікі!

Чвэрць стагоддзя мы жывём у свабоднай, суверэннай і незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Гэта перыяд станаўлення нашай дзяржавы, калі нам давялося пераадольваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распаду Савецкага Саюза, адводзіць краіну ад бездані і закладваць падмурак для будучыні. Мы мадэрнізавалі традыцыйныя галіны і стварылі аснову для развіцця новых высокатэхналагічных галін.

Сход выказвае вялікую ўдзячнасць беларускаму народу, яго самаадданай працы і клопату аб нашым агульным доме.

Нягледзячы на пэўныя складанасці ў эканоміцы, мы захоўваем сацыяльна-палітычную стабільнасць у грамадстве. Наша галоўнае дасягненне — мір, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, якія мы з гонарам перадаём новаму пакаленню грамадзян незалежнай Беларусі.

Надзейны падмурак, створаны за папярэднія дзесяцігоддзі, дазваляе падняць эканоміку Беларусі на новыя рубяжы і наблізіць якасць жыцця насельніцтва да ўзроўню самых развітых краін свету. Ухваліўшы асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, мы адводзім вырашальную ролю ва ўстойлівым развіцці краіны чалавечаму капіталу і інавацыям.

Згуртаванасць грамадства ў вырашэнні адказных задач з'яўляецца гарантыяй дасягнення пастаўленых мэт і паспяховага развіцця краіны.

У будучы пяцігадовы перыяд нам трэба будзе ўзмацніць пазіцыі Беларусі на традыцыйных рынках і асвоіць новыя, дынамічна нарошчваючы свой эканамічны патэнцыял, умацоўваючы супрацоўніцтва і ўзаемавыгаднае партнёрства з усімі краінамі на раўнапраўнай аснове.

Нам важна прадоўжыць рух наперад, абапіраючыся на ранейшыя дасягненні і набыты вопыт. Беларусь уступае ў новы этап сусветнага развіцця — перыяд інавацый, тэхналагічных прарываў і ідэй.

Трэба будзе рэалізаваць новыя падыходы да кіравання эканомікай, якія дадуць вынік у яе абнаўленні, павышэнні эфектыўнасці гаспадарання і прадукцыйнасці працы, зніжэнні вытворчых выдаткаў, павышэнні якасці вырабленай у Беларусі прадукцыі, павелічэнні долі інавацыйных складнікаў у ёй і забяспечаць прыток замежных інвестыцый.

Чалавек, яго ініцыятыва, талент і прадпрымальнасць павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны.

Сацыяльная накіраванасць эканомікі будзе захаваная. Асноўнымі індыкатарамі ў гэтай сферы стануць рост дабрабыту людзей, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, умацаванне здароўя насельніцтва, развіццё сістэмы адраснай сацыяльнай дапамогі.

Мэтанакіраваныя захады актыўнай дзяржаўнай палітыкі на міжнароднай арэне закліканы забяспечыць зніжэнне залежнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь ад знешнеэканамічнай кан'юнктуры.

Паважаныя суграмадзяне!

Дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу перакананы, што беларускі народ зробіць правільны выбар нашай агульнай будучыні на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.

Нам трэба будзе ўвасобіць рашэнні, прадугледжаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады, і забяспечыць кожнаму чалавеку магчымасць зарабіць на годнае жыццё сумленнай працай.

Мы моцны духам народ і справімся з любымі цяжкасцямі на шляху да мэт дынамічнага развіцця нашай любімай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».