Вы тут

Рэзалюцыя Пятага Усебеларускага народнага сходу


Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!


Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Рэспублікі Беларусь, грунтуючыся на канстытуцыйных прынцыпах народаўладдзя, усведамляючы сваю адказнасць за будучыню нашай краіны, пастанаўляем:

1. Прызнаць, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады забяспечыла ў краіне захаванне палітычнай стабільнасці, устойлівасці эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Па індэксе чалавечага развіцця Рэспубліка Беларусь сярод 188 краін сусветнай супольнасці перамясцілася з 68-га месца ў 2000 годзе на 50-е месца ў адпаведнасці з выніковым дакладам ААН 2015 года. Сёння Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.

Павысіліся памеры сацыяльных гарантый і даходаў насельніцтва, што дазволіла знізіць долю малазабяспечаных з 7,3 працэнта ў 2011 годзе да 5,1 працэнта ў 2015 годзе.

Істотна палепшылася дэмаграфія. З 2014 года ўпершыню за апошнія дваццаць гадоў колькасць жыхароў у рэспубліцы пачала расці. Сціснуліся дэмаграфічныя нажніцы.

Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці вырас з 15,4 тыс. долараў ЗША ў 2010 годзе да 17,7 тыс. долараў ЗША ў 2015 годзе.

Аднак з-за шэрагу негатыўных знешніх і ўнутраных фактараў асноўныя прагнозныя паказчыкі не былі дасягнуты. Агульныя тэмпы развіцця краіны да канца пяцігодкі склаліся ніжэй за запланаваны ўзровень. Гэта запатрабавала прыняцця ўзважаных комплексных мер па пераадоленні негатыўных тэндэнцый. Новая пяцігадовая праграма накіравана на фарміраванне ўмоў устойлівага развіцця краіны.

2. Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады і падтрымаць яе галоўную мэту — павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для яе дасягнення будуць рэалізаваны наступныя асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны:

інвестыцыі, якія стымулююць рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых працоўных месцаў і фарміраванне цэнтраў апераджальнага рэгіянальнага развіцця;

забеспячэнне на гэтай аснове эфектыўнай занятасці людзей і развіцця чалавечага патэнцыялу;

рост і дыверсіфікацыя экспарту тавараў і паслуг, забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю;

развіццё інфармацыйнага грамадства і шырокае ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

усебаковае раскрыццё патэнцыялу моладзі і яе актыўная роля ва ўмацаванні дзяржавы.

Базавым фактарам эканамічнага развіцця ў наступнае пяцігоддзе з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці кіравання на ўсіх узроўнях, у тым ліку шляхам аптымізацыі функцый дзяржапарату і структуры дзяржаўных актываў.

Заахвочванне ініцыятывы і падтрымка прадпрымальніцтва будуць спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў, росту дабрабыту грамадзян і іх самарэалізацыі ў інтарэсах беларускага грамадства.

3. Даручыць дзяржаўным органам прыняць вычарпальныя меры па дасягненні пастаўленай мэты і рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця шляхам паляпшэння інстытуцыйнага асяроддзя, змены галіновай і тэхналагічнай структуры эканомікі, павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання і занятасці насельніцтва, зніжэння затрат на вытворчасць прадукцыі, развіцця прыватнага сектара і павышэння яго ўнёску ў эканоміку, поўнай рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва з усімі краінамі свету, усебаковага ўдзелу ў станаўленні Еўразійскага эканамічнага саюза.

4. Лічыць ключавой задачай пяцігоддзя аднаўленне і забеспячэнне далейшага ўстойлівага эканамічнага росту як асновы для паспяховага жыцця будучых пакаленняў.

5. У трохдзённы тэрмін накіраваць гэту рэзалюцыю кіраўніку дзяржавы для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».