Вы тут

Цi будзем сёлета з грыбамi i ягадамi?


Навукоўцы прадставiлi вынiкi даследавання на гэтую тэму.

Прагнозныя паказчыкi (балы) плоданашэння ягадных раслiн i ядомых грыбоў падрыхтаваны па вынiках манiторынгу Нацыянальнай акадэмii навук у лясным фондзе Беларусi ў красавiку–чэрвенi бягучага года на 10 пастаянных пунктах назiрання i 61 часовай пробнай плошчы.


Паводле даследаванняў, у Вiцебскай вобласцi прагназуецца ўраджай чарнiц, вышэйшы за сярэднi (4 балы), у астатнiх рэгiёнах чакаецца сярэдняя ўраджайнасць ягаднiка – 3 балы.

Нават пры спрыяльным летнiм надвор'i ўраджай бруснiц у Вiцебскай i Мiнскай абласцях абяцае быць сярэднiм (3 балы), у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магiлёўскай — трохi нiжэй за сярэднi — 2 балы.

Прадукцыйнасць буякоў у Вiцебскай i Гомельскай абласцях чакаецца сярэдняй (3 балы), у астатнiх рэгiёнах Беларусi — нiжэйшай за сярэднюю (2 балы). Нiжэйшай за сярэднюю (2 балы) чакаецца i ўраджайнасць журавiн у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях. А вось у Вiцебскай вобласцi ўраджай гэтага вiду прагназуецца вышэйшым за сярэднi (4 балы).

Надвор'е ў красавiку-маi адбiлася на цвiценнi ягаднiкаў, у першую чаргу чарнiц. З-за няўстойлiвага i халоднага надвор'я ў першай дэкадзе чэрвеня на ўсёй тэрыторыi Беларусi адбыўся больш iнтэнсiўны, чым меркавалася, адпад бутонаў, кветак i завязяў.

У сувязi з павышаным тэмпературным фонам i ўзрастаннем вiльготнасцi глебы ў сярэдзiне красавiка—першай палове мая ва ўсiх рэгiёнах Беларусi адзначаны страчкi i смаржкi, а на поўднi зафiксавана першая хваля белых грыбоў, падбярозавiкаў i чырвонагаловiкаў. У Брэсцкай, Гомельскай i Гродзенскай абласцях з'явiлiся масляты i лiсiчкi. Аднак рост пладовых цел ядомых грыбоў месцамi быў кароткачасовым з-за дэфiцыту вiльгацi ў глебе (дажджы iшлi лакальна) i значнага пахаладання ў канцы мая—пачатку чэрвеня. У першай палове чэрвеня ў лясах практычна па ўсёй тэрыторыi поўдня краiны адзначаны лiсiчкi.

Прагнозныя паказчыкi па тым, колькі вырасце ядомых грыбоў (на падставе сярэднiх шматгадовых даных i метэаралагiчных умоў мiнулага i бягучага года, якiя аказваюць уплыў на фармiраванне ўраджаю грыбоў у 2016 годзе), наступныя. Паводле вынiкаў манiторынгу, ураджай баравiкоў, чырвонагаловiкаў, падбярозавiкаў i лiсiчак па ўсiх абследаваных абласцях, акрамя Вiцебскай, чакаецца нiжэйшым за сярэднi (2 балы), апенек асеннiх — сярэднi (3 балы). Пры дастатковай колькасцi ападкаў у летнiя месяцы (лiпень-жнiвень), а таксама ў вераснi, плоданашэнне ўсiх вiдаў ядомых грыбоў па асобных тэрыторыях ляснога фонду Беларусi можа аказацца больш высокiм.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.