Вы тут

Хронікі "Еўра-2016"



Раналду нервуецца, але забівае

У сераду завяршыліся апошнія матчы чэмпіянату Еўропы ў групах, якія вызначылі канчатковы склад удзельнікаў 1/8 фіналу.

Зборная Партугаліі згуляла з камандай Венгрыі вельмі баявую нічыю і самы пакуль выніковы матч на Еўра-2016 — 3:3. Раналду, які ў матчы з Аўстрыяй не забіў пенальці, на гэты раз адзначыўся галявым дублем, прычым партугальцы кожны раз адыгрываліся. Дзякуючы гэтым галам 31-гадовы форвард мадрыдскага «Рэала» стаў першым футбалістам у гісторыі, які вызначыўся на чатырох чэмпіянатах Еўропы (у 2004, 2008, 2012 і 2016 гадах); яго каманда, нягледзячы на тое, што не атрымала ніводнай перамогі, а згуляла тры нічыі, тым не менш трапіла ў плэй-оф.

Але напярэдадні найлепшы гулец свету «вызначыўся» зусім па-іншаму. У аўторак, падчас прагулкі партугальскай зборнай на трэніровачнай базе ў Францыі карэспандэнт партугальскага выдання Correіo da Manha спытаў у форварда, ці гатовы ён да матча з Венгрыяй. Замест адказу Раналду выхапіў у журналіста мікрафон і выкінуў у возера. Як вядома, у нападаючага зборнай дрэнныя адносіны з Correіo da Manha: на старонках выдання часта з'яўляюцца матэрыялы пра асабістае жыццё футбаліста. Пасля гэтага газета запатрабавала ад Раналду афіцыйных прабачэнняў за абразу свайго журналіста. Тое ж самае патрабаванне выданне прад'явіла і федэрацыі футбола Партугаліі.


Гранды збіліся ў кучу

Новая формула чэмпіянату Еўропы аказалася па-сапраўднаму рэвалюцыйнай, дазволіўшы шматлікім дэбютантам і камандам «другога эшалона» не толькі прабіцца ў фінальны этап, але і атрымаць нядрэнныя шанцы на медалі турніру.

Схема плэй-оф спачатку здавалася досыць справядлівай. Аднак нераўнамернае размеркаванне топавых зборных унутры гэтых груп і некалькі сенсацыйных вынікаў прывялі да дзіўнага выніку. Сетка аказалася падзеленай на дзве паловы, зусім не параўнальныя па сіле і гістарычных заслугах камандаў. У адной яе палове згуляюць паміж сабой дзейныя фіналісты Еўра — Іспанія і Італія, чэмпіёны свету немцы, французы і англічане, у другой сабраліся адразу некалькі сенсацый турніру — Венгрыя, Паўночная Ірландыя, Уэльс. У кампаніі апошніх такія моцныя еўрапейскія дружыны, як Бельгія, Харватыя ці Польшча маюць пэўны шанц, каб трапіць у фінал турніру, у той час як сярод грандаў еўрапейскага і сусветнага футболу «ў жывых застанецца толькі адзін». І тое не факт. Як бы там не было, усё пакажа гульня, а пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу атрымаліся наступныя: Швейцарыя — Польшча, Уэльс — Паўночная Ірландыя, Харватыя — Партугалія (згуляюць 25 чэрвеня), Францыя — Ірландыя, Германія — Славакія, Венгрыя — Бельгія (26 чэрвеня), Італія — Іспанія, Англія — Ісландыя (27 чэрвеня).


Прэміі не будзе

Галоўны трэнер зборнай Украіны Міхаіл Фаменка заявіў, што яго падапечныя па выніках Еўра-2016 не атрымаюць прэміяльных. «Прэміяльныя плацяць за перамогу, а не за ўдзел», — цытуюць Фаменку СМІ. Украіна стала адзінай зборнай, якая не набрала на групавым этапе ачкоў і не забіла ніводнага гола. Падапечныя Фаменкі ўзначалілі рэйтынг горшых камандаў турніру, пакінуўшы на другім радку зборную Расіі.


Прадказальнік з каалы не выйшаў

У Германіі адхілілі ад абавязкаў каалу па мянушцы Обі-Обі, які няправільна прадказаў зыход футбольных матчаў нацыянальнай зборнай супраць Украіны і Польшчы ў рамках чэмпіянату Еўропы.

Насельнік заапарка Лейпцыга рабіў свае прароцтва, выбіраючы адну з дзвюх шклянак з галінкамі эўкаліпта і сцягамі краін, каманды якіх сустрэнуцца на полі. Обі-Обі прадказаў Германіі нічыю ў гульні з украінцамі і перамогу ў матчы з Польшчай. «Як сапраўдны няўдачнік, ён дае магчымасць рабіць прадказанні іншым. Свае сілы ён мае намер накіраваць на паяданне эўкаліпту», — адзначыў прадстаўнік звярынца.


 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.