Вы тут

Як не “заваліць” фізіку?


Сёння абітурыенты здаюць самы складаны прадмет — фізіку.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы распачнецца па ўсёй краіне ў 11 гадзін. На выкананне тэста адводзіцца 180 хвілін, за якія  трэба будзе рашыць 30 задач: 18 — з варыянтамі адказаў і 12 задач без падказак.


Арганізатары ЦТ запэўніваюць, што ўсе тэставыя заданні адпавядаюць школьнай праграме і арыентаваны на шырокае кола абітурыентаў з розным узроўнем падрыхтоўкі. У тэстах прысутнічаюць як самыя простыя заданні, якія патрабуюць мінімальнай тэарэтычнай падрыхтоўкі (у частцы А), так і заданні, для вырашэння якіх неабходны творчы падыход (для добра падрыхтаваных абітурыентаў). Тэст складаецца пераважна з тыпавых заданняў, аналагі якіх можна знайсці ў зборніках і вучэбных дапаможніках, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі.

У папярэднія гады ў тэстах па фізіцы былі элементарныя задачы, з якімі тым не менш не магла справіцца большая палова абітурыентаў. Напрыклад,  прэтэндэнтам на паступленне на інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці была прапанавана задача прыкладнога характару, якая правярала ўменне здымаць паказчыкі са шкалы вымяральнага прыбора. На прыведзеным малюнку стрэлка спідометра ўказвала хуткасць 130 кіламетраў у гадзіну. Удзельнікам экзамену трэба было вызначыць, колькі ж кіламетраў аўтамабіль праехаў за 18 хвілін пры ўмове захавання пастаяннай хуткасці. Для таго, каб яе рашыць, дастаткова было падлічыць адлегласць, якую аўтамабіль праязджае за 1 хвіліну. 130 кіламетраў падзяліць на 60 хвілін (1 гадзіна — гэта 60 хвілін) і памножыць на 18. Аднак не справіліся з элементарнай задачай больш як 60 працэнтаў тэстуемых...

Увогуле на  тэсціраванні па фізіцы  экзаменатары заўважаюць нярэдка пралікі ў матэматычнай падрыхтоўцы абітурыентаў, гэта значыць, што правільна рашыўшы задачу "фізічна", абітурыенты дапускаюць памылкі ў рашэнні сістэмы ўраўненняў, у матэматычных пераўтварэннях формулаў, пры выкананні дзеянняў з вектарамі, трыганаметрычнымі функцыямі і гэтак далей. Некаторыя абітурыенты памыляюцца пры аналізе графікаў, не могуць прымяніць правілы прыблізных вылічэнняў, правільна акругліць канчатковы адказ. Для таго, каб справіцца з тэстам па фізіцы, неабходна выдатна валодаць усімі матэматычнымі аперацыямі. Для тлумачэння многіх з'яў навакольнага свету неабходна разуменне фізічных працэсаў, але далёка не ўсе абітурыенты могуць прыгадаць, у якіх адзінках вымяраецца электрычнае напружанне.

Многія абітурыенты няправільна рашаюць задачы з-за фармальнага ведання фармулёвак асноўных фізічных законаў, іх матэматычных выражэнняў, няўважлівага прачытвання ўмоў задач і малюнкаў, што іх суправаджаюць. Замест уважлівага аналізу умоў задачы ўдзельнікі тэсціравання спрабуюць проста "падабраць" формулу, што, на іх погляд, падыходзіць, і "падставіць" значэнні зададзеных велічынь (адна з найбольш распаўсюджаных памылак.

Да слова, як сведчыць маніторынг часу, выдаткаванага ўдзельнікамі тэсціравання на выкананне заданняў па фізіцы, ужо праз 30 хвілін завяршае работу з экзаменацыйнымі матэрыяламі прыкладна чвэрць тэстуемых. Яшчэ праз паўгадзіны аўдыторыі пакідаюць 30 працэнтаў абітурыентаў. А, так бы мовіць, да канца з тэстам працуюць толькі 10% абітурыентаў.

nikalaeva@zviazda.by

Фота Марыны Бегунковай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».