Вы тут

Беларусь і Кітай рэалізуюць 30 навукова-тэхнічных праектаў


Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць у бліжэйшыя два гады каля 30 сумесных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць і па прыярытэтных кірунках развіцця, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.


Пералік гэтых праектаў бакі зацвердзілі ў ходзе работы першага пасяджэння камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое праходзіць у Мінску.

Сярод прыярытэтных напрамкаў развіцця інавацый - энергаэфектыўныя тэхналогіі, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасці, медыцына і фармацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя і аэракасмічныя тэхналогіі, аграпрамысловыя тэхналогіі, рацыянальнае прыродакарыстанне і перапрацоўка прыродных рэсурсаў, бія- і нанаіндустрыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.