Вы тут

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям адмовіцца ад далёкіх паездак у спякоту


Па прагнозах сіноптыкаў, у выхадныя дні чакаецца спякота да 34 градусаў. Ва ўпраўленні ДАІ МУС адзначылі, што ў такіх умовах надвор'я вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца галавакружэнне, млявасць, дрымотнасць. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям па магчымасці адмовіцца ад стомных далёкіх паездак, асабліва калі ў аўтамабілі няма кандыцыянера.


Пры неабходнасці сесці за руль важна кантраляваць сваё самаадчуванне, не знаходзіцца доўгі час за рулём. Выпраўляючыся ў дарогу, трэба браць з сабой пітную ваду, праверыць у аптэчцы наяўнасць неабходных лекаў, а таксама - спраўнасць вогнетушыцеля ў аўтамабілі.

Рэкамендацыі не выходзіць падчас дзённай спёкі на вуліцу адрасаваныя і пешаходам, якія маюць праблемы са здароўем.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.