Вы тут

БКК падпісала кантракт на пастаўку ў Бангладэш 180 тыс. т калію


Беларуская калійная кампанія (БКК) падпісала сёння з дзяржаўнай Карпарацыяй па развіцці сельскай гаспадаркі Бангладэш (BADC) кантракт на пастаўку 180 тыс. т дробнага ружовага хлорыстага калію, пачынаючы з 1 ліпеня тэрмінам на 1 год, з разлікам цаны па формуле, паведамілі ў прэс- службе БКК.


"Мы надаём вялікае значэнне нашаму супрацоўніцтву з Бангладэш. Сёння БКК - бясспрэчны лідар на шматспадзеўным рынку гэтай краіны, якая актыўна развіваецца. Асновай такіх вынікаў стала высокая якасць нашай прадукцыі, аператыўнасць, добрая лагістыка, даверныя і паважлівыя адносіны з нашымі партнёрамі", - адзначыла гендырэктар БКК Алена Кудравец, каментуючы падпісанне кантракту.

Падчас сустрэчы кіраўніцтва BADC таксама выказала жаданне прапрацаваць пытанне закупкі ў Беларусі іншых відаў угнаенняў, а таксама трактароў і сельскагаспадарчай тэхнікі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.