Вы тут

Папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу падзеляць на 2 групы


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў другім чытанні папраўкі ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс (КВК).


Адна з навэл законапраекта - гэта падзел "хімій" - папраўчых устаноў адкрытага тыпу на дзве катэгорыі: для тых, хто раней адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, і тых, хто не адбываў. Гэта робіцца для таго, каб "пачаткоўцы" не пераймалі крымінальны досвед у тых, хто раней знаходзіўся ў калоніі.

Акрамя таго, дакументам прапануецца дакладна вызначыць працягласць кароткатэрміновых спатканняў для асуджаных да пазбаўлення волі. Пакуль што такой дакладнай рэгламентацыі няма.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?