Вы тут

Як правiльна мыць летняе адзенне


Перш за ўсё рассартуйце яго па вiдах тканiны i прачытайце надпiсы на этыкетках.


Фота: becuo.com

Белае

Не забывайце правiла: белае мыць асобна ад каляровага. Нават пастэльна-ружовы можа ператварыць белую сукенку ў шэрую. Аптымальная тэмпература пры мыццi тканiн з вiскозы цi з прымессю сiнтэтыкi — 30 градусаў. Ад занадта гарачай вады такiя рэчы пашарэюць. Як пры ручным, так i пры машынным мыццi белае рэкамендуецца замочваць у цёплай вадзе з парашком на 4-5 гадзiн. Пажоўклыя рэчы можна адбельваць з дапамогай спецыяльных сродкаў, а таксама старым правераным спосабам — перакiсам вадароду. Для гэтага ў вядры цёплай вады трэба растварыць 3 ст. л. перакiсу. Замачыць рэчы на дзве гадзiны, пасля двойчы прапаласкаць i павесiць сушыцца на сонцы. Сонечныя прамянi — выдатны натуральны адбельвальнiк.

З бавоўны

Баваўнянай бялiзне можна вярнуць першапачатковы выгляд з дапамогай замочвання на суткi ў аднаўляльным растворы — па 4 ст. л. пральнага парашку i шкiпiнару на кожныя 10 л вады.

З лёну

Iльняныя рэчы трэба замочваць двойчы. Спачатку ўсяго на паўгадзiны, у цёплай вадзе з пральным парашком. Затым ваду злiць, бялiзну адцiснуць i замачыць зноў — яшчэ на паўгадзiны. Белыя льняныя рэчы мыюць у машыне пры 60 градусах. Каляровыя — пры 30-40 °С. Каб рэч не аблезла, у ваду дабаўце соль — 1 ст. л. на кожныя 10 л вады. Лён будзе менш садзiцца пасля мыцця, калi сушыць яго не ў машыне, а на паветры. Белыя льняныя рэчы можна адбельваць i бабулiным спосабам — кiпячэннем. На 10 л вады — 10 г парашку i 10 г адбельвальнiку. Трэба давесцi да кiпення i пакiнуць на 20 хвiлiн. Затым як след прапаласкаць, выкруцiць i павесiць.

Футболкi з малюнкам

Рэчы з прынтам неабходна мыць навыварат. Абавязкова прачытайце надпiсы на парашку — нiякага адбельвальнага эфекту! Калi на футболцы з малюнкам ёсць пляма, можна выкарыстоўваць толькi плямавыводнiкі з кiслародам. Футболкi з заводскiм малюнкам смела мыйце ў машыне ў рэжыме далiкатнага мыцця. Але рэчы з фотапрынтамi — толькi ўручную. Ацiскаць толькi рукамi, не выкручваючы. Нельга зацiскаць прышчэпкамi малюнак.


Як вывесцi плямы?

  • Тлустая пляма. Акрамя ўсiм вядомай солi, першая дапамога пры такiм забруджваннi — крэйда. Трэба яе растаўчы i пасыпаць пляму. Цi проста пацерцi крэйдай бруднае месца. Яна ўбярэ частку тлушчу, а астатнi потым лёгка адмыецца ў гарачай вадзе.
  • Пляму ад травы можна выдалiць нават з белага адзення. Намачыце забруджанае месца спiртам або гарэлкай i пакiньце на 10 хвiлiн. Затым прапалашчыце рэч у халоднай праточнай вадзе i памыйце з парашком i адбельвальнiкам.
  • Пляма ад лаку i касметыкi. Найлепшы плямавыводнiк пры такiх забруджваннях — вадкасць для зняцця лаку або гаспадарчы растваральнiк.

Загаловак у газеце: Сезон белага

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.