Вы тут

Удзельнікі Уімблдона паскардзіліся на занадта кароткія сукенкі


Амерыканскі вытворца спартыўнай экіпіроўкі Nike быў раскрытыкаваны тэнісісткамі, якія ўдзельнічаюць ва Уімблдоне. Пра гэта паведамляе The Washington Post.


Фота dp.ru

Спартсменкі, якія ўжо пачалі барацьбу ў кваліфікацыі турніру, паскардзіліся, што іх сукенкі занадта кароткія, з-за чаго задзіраюцца над поясам. Яны саромеюцца рухацца і не могуць засяродзіцца на гульні.

У кампаніі прыслухаліся да спартсменак і прапанавалі ўсім замяніць сукенкі на больш доўгія. Па дадзеных выдання, у асноўнай сетцы Уімблдона выступяць не менш за 20 спартсменак-удзельніц Уімблдона. Сярод іх першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс.

Згодна з дрэс-кодам Уімблдона, удзельнікі турніру павінны выходзіць на корт толькі ў вопратцы белага колеру.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».