Вы тут

Фіктыўны шлюб: хто і для чаго купляе штамп у пашпарце?


Днямi ад устрывожанай матулi даведалася, што Iна, мая сяброўка дзяцiнства, выйшла замуж. Здаецца, чаго перажываць: i ўзрост падышоў, i, мабыць, знайшла свайго адзiнага. Але мацi ўсё не супакойвалася: «Няма там кахання. Адзiн разлiк i грошы. I як яны з гэтым жыць збiраюцца?» Уся справа ў тым, што шлюб фiктыўным аказаўся. Бабка нявесты прагаварылася.


Дзеля размеркавання

Шчыра? Пра такi шлюб я i сама думала на чацвёртым курсе ўнiверсiтэта. I не адна я. Аднагрупнiцы Алена i Вiка таксама не хацелi чамаданы ў вёску на два гады збiраць. Размеркаванне — рэч такая, адразу пра ўсе маральныя прынцыпы забываеш. На шчасце, абышлося.

— У дэканаце сказалi, што камiсiя заяўку з прыватнай фiрмы (працую там ужо другi год) хутчэй за ўсё не зацвердзiць. Мяняць працу мары на, як той казаў, вялiкi вопыт у глыбiнцы я не збiралася. Вось i прыйшлося пайсцi на такiя кардынальныя меры, — разгаварылася Iна.

Iна скончыла БДПУ iмя М.Танка, факультэт спецыяльнай адукацыi (лагапедыя).

— Будучага фiктыўнага мужа я знайшла ў iнтэрнэце. Вясной, напярэдаднi размеркавання, такiх аб'яў там шмат. Напiсала, можна сказаць, першаму сустрэчнаму. Характарыстыкам ён адпавядаў: мiнчанiн, з вышэйшай адукацыяй, ваенны. «Жанiху» Дзянiсу тэрмiнова былi патрэбны грошы, таму пытанне вырашылi хутка. Кошт штампа ў пашпарце — 850 долараў. Я не таргавалася: не было часу, — расказала мая сяброўка.

Дарэчы, сёння цэны на фiктыўныя шлюбы ў нас адны з самых нiзкiх: ад 500 долараў. У Еўропе такая паслуга пачынаецца ад 3-5 тысяч долараў.

Там фiктыўны шлюб з'яўляецца злачынствам, за якое можна пазбавiцца волi або заплацiць немаленькi штраф. Таму трэба яшчэ i «кошт рызыкi» ўлiчваць.

— Не паверыш, але мы з Дзянiсам пасябравалi. Нават два разы ў кiно хадзiлi, — дзелiцца Iна. — Але нiчога не падумай, у нас выключна дзелавыя адносiны, — працягвае яна.

Мяркуючы па гiсторыях на форумах, не ўсiм так шанцуе з «фiктыўнымi нарачонымi». Адны пачынаюць судзiцца за жыллё i маёмасць (як муж i жонка, зразумела), iншыя не могуць развесцiся, таму што ён цi яна проста знiкае. Каб хоць неяк падстрахаваць сябе, спрактыкаваныя жанiхi i нявесты раяць заключаць шлюбныя дагаворы.

Дзеля грамадзянства

«Студэнту полiтэхнiчнага ўнiверсiтэта патрэбны жонка i прапiска. Хачу застацца ў Беларусi. Пiшыце, тэлефануйце».

Такую аб'яву маладога азербайджанца я знайшла на прасторах iнтэрнэту. За «паслугу» хлопец гатовы заплацiць 1,5 тысячы долараў.

Атрыманне грамадзянства — яшчэ адна распаўсюджаная прычына заключэння фiктыўных шлюбаў. Але тут не ўсё так проста. З 2010 года праваахоўныя органы атрымалi магчымасць праводзiць праверку iнтэрнацыянальных шлюбаў. Раней вiд на жыхарства замежнiкi атрымлiвалi амаль адразу пасля вяселля, сёння трэба чакаць паўгода. Падазроным можа паказацца той факт, што «маладыя» не жывуць разам, не ведаюць дня нараджэння адно аднаго, блытаюцца, якога колеру шпалеры ў пакоi i колькi каму гадоў. Калi фiктыўнасць шлюбу пацвярджаецца, замежнiк адпраўляецца на радзiму.

Дзеля мiнскай прапiскi

— Распiсалiся з аднагрупнiкам паўгода таму. Мне патрэбна была прапiска, яму не шкада было пашпарта, — пачула ад дзяўчыны па iменi Марына на вяселлi ў сяброўкi. — Для кагосьцi гэта глупства, сорам i г.д., для мяне — рашэнне пэўных праблем.

Марына прызнаецца, што бацькi жанiха iдэю не вельмi падтрымалi, але Iлья быў настроены рашуча. Плата за прапiску — дыпломны праект.

— Што я буду рабiць, калi сустрэну сапраўднае каханне? Кахаць! Замуж выходзiць! Штамп у пашпарце не прысуд! — упэўнена кажа дзяўчына. — Мая мама ўвогуле лiчыць, што Iлья да мяне неабыякавы. Можа, i разводзiцца не прыйдзецца, — кажа яна.

I яшчэ варыянты

А вось тое, што фiктыўны шлюб можа быць патрэбен для таго, каб... уцерцi сяброўкам нос, было сапраўдным адкрыццём.

«Цяжарнай патрабуецца фiктыўны шлюб дзеля... паперкi. Каб людзi лiшнiх пытанняў не задавалi. Каб усе кавалеры адчапiлiся. Без права прапiскi, пражывання i спадчыны. Выдаткi бяру на сябе». Такi варыянт падыдзе i для хлопцаў, якiя ад армii «адкасiць» хочуць. Адным стрэлам двух зайцаў, што называецца.

Шукаюць несапраўдных жонак i мужоў, каб атрымаць iльготны крэдыт на жыллё цi вiзу. Апошнiм часам набiраюць папулярнасць «лавандавыя шлюбы». Iх рэгiструюць для прыкрыцця гомасексуальнай арыентацыi. У такiх выпадках часцяком выстаўляюць патрабаваннi кшталту «Патрэбна дзяўчына мадэльнай знешнасцi, якая ўмее трымаць язык за зубамi. Вышэйшая адукацыя, веданне моў вiтаюцца». За такiя «паслугi» абяцаюць заплацiць значна больш, чым за шлюб дзеля прапiскi i размеркавання.

Хтосьцi з дапамогай фiктыўных шлюбаў спрабуе ажыццявiць амаль што «планы Напалеона». «Хачу ажанiцца з лiтоўкай, каб у краiну-суседку ездзiць як дадому, а ў Беларусi «рассякаць» на BMW X5 з лiтоўскiмi нумарамi (мара з дзяцiнства). Патрэбную жанчыну (ва ўзросце) ужо знайшоў. Адкажыце: якiя падводныя камянi ва ўсёй гэтай схеме могуць быць?» Зразумела, што адказваюць хлопцу такiя ж «знаўцы справы», як i ён сам.

* * *

Учора патэлефанавала матуля. «Я тут успомнiла, што нашы цётка Зiна i дзядзька Анатоль распiсалiся... амаль што дзеля прапiскi. Пашкадавала яна яго 25 гадоў таму... Праз месяц сярэбранае вяселле святкаваць будуць. Вiдаць, добрыя мэты нават i ў такiх справах заахвочваюцца. Хто ведае, можа, праз год i Iнка на сапраўднае вяселле паклiча».

Загаловак у газеце: Штамп за грошы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.