Вы тут

Шатландыя збіраецца правесці рэферэндум аб незалежнасці


Урад Шатландыі пачне рыхтаваць заканадаўчую базу для правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці, заявіла першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн.


Фота GETTY

Па словах Стэрджэн, для пачатку падрыхтоўкі дакументаў патрэбнае рашэнне парламента аб тым, што рэферэндум - гэта лепшы спосаб захаваць месца Шатландыі ўнутры Еўрасаюза і адзінага еўрапейскага рынку.

Большая частка насельніцтва Шатландыі ў ходзе рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕС.

"Шатландыя ясна і рашуча прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўрасаюза", - адзначыла Стэрджэн ў сувязі з гэтым. Паводле яе слоў, краіна бачыць сваю будучыню менавіта ў складзе адзінай Еўропы.

Першы рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну прайшоў у 2014 годзе. На ім больш за 50% грамадзян, якія галасавалі, выказаліся за тое, каб Шатландыя засталася часткай Вялікабрытаніі.

У мінулы чацвер у Вялікабрытаніі прайшло галасаванне за членства ў ЕС. Большая частка насельніцтва краіны прагаласавала за выхад з Еўрасаюза. Пасля гэтага прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран заявіў, што сыходзіць у адстаўку.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».