Вы тут

Настолькi розныя, што...


«Ён любiць зiму, я — лета. Ён апранаецца пераважна ў аднатоннае, цёмнае, чорнае, я — у яркае, шматколернае, сонечнае... Ён меланхалiчны i задуменны, я смяшлiвая i iмпульсiўная. Калi ён адказвае «так», я кажу «не». Калi ён аддае перавагу цяжкаму року, я ўздымаю настрой пад Рыкi Марцiна. Ён бывае страшэнным занудам, ну а я — надакучлiвай балбатухай...

Ужо тры гады мы разам i... разыходзiцца не збiраемся. У мяне душа не на месцы, калi я доўга не бачу яго задуменную фiзiяномiю. А ён тэлефануе мне некалькi разоў на дзень, каб спытаць, з чаго я зараз рагачу... Мы такiя розныя, што проста створаны адно для аднаго. Мы можам не бачыцца некалькi дзён, а здараецца, не можам расстацца i на хвiлiну. Ён нiколi не казаў мне «кахаю», а я нiколi не абяцала, што буду з iм заўсёды. Навошта словы, калi i так усё зразумела?

Настасся, г. Жодзiна».     

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».