Вы тут

Мужчына і жанчына — сябры?


Выведзіце яго на чыстую ваду!

Сяброўства паміж прадстаўнікамі розных полаў магчымае, але вельмі часта мужчына побач з жанчынай толькі прыкідваецца яе сябрам, маючы пры гэтым зусім іншыя намеры.


Абмяркуем, як вывесці яго на чыстую ваду. Такім чынам, дзесяць прыкмет падману:

1. Падарункі. «Падманшчык» (мужчына, які пад маскай дружбы ўтойвае пачуцці) дорыць вялікія, дарагія падарункі. Гэтым ён спадзяецца ўразіць ваша сэрца да самых глыбіняў. Сапраўдны сябар дорыць мала і сціпла. Як сябру.

2. Дапамога. Калі мужчына на словах гатовы дапамагчы заўсёды і ва ўсім, у любы час дня і ночы — гэта яшчэ ні пра што не сведчыць. А вось калі ён за апошні месяц пяць разоў прыязджаў ратаваць вас на МКАД, прычым тры разы — апоўначы, гэта ўжо не проста так. Мужчына, для якога вы проста сябар, не гатовы траціць на вас столькі часу. У яго, між іншым, і свая жанчына ёсць.

3. Пакупкі. Мужчына з задавальненнем ходзіць з вамі па гандлёвым цэнтры, з радасцю заходзіць у кожную краму і згодна ківае, калі вы ўспамінаеце, што вам патрэбна новая сумачка? Лёгка згаджаецца на гэта кожныя выхадныя? Ён проста хоча вам спадабацца. Сапраўдны сябар паводзіць сябе менавіта як сябар. Праводзіць у краме роўна столькі часу, колькі вытрымлівае, і выходзіць падыхаць свежым паветрам. Таму што ў сяброў прынята паважаць інтарэсы адно аднаго і не патрабаваць поўнага адмаўлення ад сябе.

4. Абмеркаванне мужчын. Вы можаце абмяркоўваць сваіх мужчын і з «падманшчыкам», і з сапраўдным сябрам. Розніца ў тым, што «падманшчык» будзе заўсёды займаць ваш бок. Ён будзе заўсёды з вамі згаджацца і казаць: «Проста ён цябе не варты». Гэта зручны прыём — няхай усе будуць дрэннымі, адзін ён добры, і рана ці позна вы гэта заўважыце і ацэніце. Сапраўдны сябар будзе ўсяго толькі справядлівы. Калі дрэнна паводзіў сябе ваш мужчына, сапраўдны сябар скажа менавіта так. Калі гэта вы паводзілі сябе, як дурніца, сапраўдны сябар так і скажа. Гэта і ёсць сапраўдная дружба.

5. Прабачэнні. Усе памыляюцца: спазняюцца на сустрэчу, забываюць прывезці абяцанае, раняць неасцярожным словам. Розніца ў рэакцыі. «Падманшчык» адразу кідаецца каяцца. Яму страшна, што цяпер ён страціць ваш давер. Таму ён баіцца любой сваёй памылкі, нават самай дробнай. Сапраўдны сябар проста стрымана папросіць прабачэння. Калі памылка сур'ёзная, трэба яе выпраўляць. Калі дробная — яна не вартая перажыванняў.

6. «Падшафэ». Часам сябры адпачываюць разам. І тады адразу відаць, хто ёсць хто. Калі ён — «падманшчык», то пачне гаварыць вам, якая вы прыгожая і як пашанцуе таму, хто будзе разам з вамі. Потым раскажа пра свой нялёгкі лёс. Потым палезе цалавацца. Сапраўдны сябар будзе расказваць вам пра новую кнігу на сваёй паліцы і перспектывы гібрыдных рухавікоў. Гэта яму больш цікава.

7. Увага. Калі вы побач, «падманшчык» усю сваю ўвагу аддае вам. Ад пачатку і да канца вы ў цэнтры. Табе не холадна? Ці прынесці кактэйль? Цудоўна выглядаеш, дарэчы! Сапраўдны сябар памятае, што, акрамя вас, тут ёсць яшчэ ён. Таму вам дастанецца роўна палова яго ўвагі.

8. Жанчыны. Сапраўднаму сябру цікавыя іншыя жанчыны ў вашай кампаніі, ён з зацікаўленасцю ставіцца да ідэі «цябе трэба пазнаёміць з Насцяй!» (калі, вядома, ён свабодны). «Падманшчык» адхіляе ўсе прапановы — мякка або жорстка, але заўсёды канчаткова.

9. Зносіны. Сапраўдны сябар кантактуе з вамі часцей не сам-насам, а па аддаленых каналах («Скайп», тэлефон, «ВКонтакте»). Усё таму, што ў яго ёсць і іншыя інтарэсы, сярод якіх ён размяркоўвае сваю ўвагу. У «падманшчыка» галоўны інтарэс — вы. Таму ён гатовы праводзіць з вамі як мага больш часу.

10. Секс. «Падманшчык» хоча блізкасці з вамі, але баіцца, што вы гэта зразумееце. Таму ўсяляк даказвае, што вы яму цікавая не як жанчына, а як чалавек. Сапраўдны сябар памятае пра тое, што вы жанчына, і ў прынцыпе дапускае секс паміж вамі, але «ў якім-небудзь асаблівым выпадку».

Калі ў паводзінах мужчыны вы можаце выразна вылучыць тры ці больш з пералічаных пунктаў, перад вамі «падманшчык». Далей — вам вырашаць. Насамрэч цікавасць мужчыны да вас як да жанчыны — зусім не мінус мужчыну, і хутчэй гаворыць пра яго добры густ. Ну, а тое, што ён гэты свой інтарэс утойвае... Падумайце, можа, побач з вамі выказваць яго занадта небяспечна?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.