Вы тут

У Малдове ўводзяцца прамыя выбары прэзідэнта


Законапраект аб унясенні паправак у Кодэкс аб выбарах быў прыняты 23 чэрвеня пленумам парламента ў другім і канчатковым чытанні.


Законапраект быў распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Канстытуцыйнага суда ад 4 сакавіка 2016 года, якім былі вернуты прамыя выбары прэзідэнта краіны. Унясенне паправак падтрымалі 55 дэпутатаў.

Асноўныя папраўкі ўнесены ў палажэнні аб тэрмінах стварэння выбарчых акруг і ўчасткаў, назначэнні дня выбараў, спецыяльных патрабаваннях да падпісных лістоў для рэгістрацыі кандыдатаў, у спецыяльныя палажэнні аб правядзенні другога тура выбараў, а таксама працэдуру пацвярджэння вынікаў выбараў, адхілення і адстаўкі прэзідэнта шляхам рэферэндуму.

Такім чынам, прэзідэнт Рэспублікі Малдова будзе выбірацца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога галасавання тэрмінам на 4 гады. Выбарчыя акругі і акруговыя выбарчыя саветы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню будуць створаны за 55 і 50 дзён да правядзення выбараў адпаведна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.