Вы тут

Прафіцыт бюджэту за 2015 год склаў 1,7 працэнта да ВУП


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння законапраект аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год.


obozrevatel.ua

Па выніках 2015 года прафіцыт бюджэту склаў Br15,071 трлн, або 1,7 працэнта да ВУП.

Пры абмеркаванні законапраекта дэпутаты адзначылі, што ў 2015 годзе знешнеэканамічныя ўмовы былі няпростымі, але ў краіне была захавана сацыяльная стабільнасць.

Першапачаткова расходы на 2015 год былі зацверджаны ў суме каля Br141,015 трлн. Даходы прагназаваліся ў памеры каля Br156,717 трлн. Потым паказчыкі былі адкарэкціраваны: расходы - каля Br155,481 трлн, даходы - амаль Br164,723 трлн. У выніку ў бюджэт паступіла больш як Br167 трлн даходаў. Расходы ж склалі Br152 трлн.

На нацыянальную абарону патрачана звыш Br9,2 трлн - 99,5 працэнта ад удакладненага плана; на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі - Br15,261 трлн (99,3 працэнта); на ахову здароўя - Br6,319 трлн (99,3 працэнта); на фізкультуру, спорт і СМІ - каля Br2,8 трлн (98,1 працэнта); на сацыяльную палітыку - Br15,457 трлн (99,7 працэнта).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.