Дэнамінацыя беларускага рубля — справа не толькі эканамічная. Цягам 17 гадоў выява будынка Нацыянальнага мастацкага музея ўпрыгожвала купюру старога ўзору наміналам у тысячу рублёў. Таму супрацоўнікі ўстановы вырашылі зладзіць сімвалічнае развітанне — акцыю «Тысяча, бывай!».
Цягам усяго дня кошт уваходнага білета на экспазіцыю мастацкага музея складзе... усяго 1 000 рублёў. Так, пабачыць шэдэўры з фондаў музея і ўсе часовыя выстаўкі ў гэты дзень можна будзе амаль бясплатна. Таксама адбудзецца ўрачыстая цырымонія падпісання купюры наміналам у 1 000 рублёў генеральным дырэктарам музея Уладзімірам Пракапцовым і перадача гэтага ўжо амаль гістарычнага прадмета ў музейны архіў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.