Вы тут

На прылаўках суседнічаюць першыя кавуны і лісічкі


Чарэшні і клубніцы не губляюць сваёй папулярнасці. Аднак іх паступова выцясняюць персікі і нектарыны, маліны і чарніцы, суніцы ды слівы. Дзе-нідзе чакаюць пакупнікоў першыя кавуны і дыні. Адным словам, ад «жывых вітамінаў» вочы разбягаюцца!


Але параўнаем цэны. Цяпер сярэдняя цана на чарэшню складае 45 тысяч рублёў. Буйныя ягады аддаюць па 75 тысяч рублёў. Некаторыя прадаўцы прапаноўвалі свой тавар нават за 90 альбо за 100 тысяч рублёў. Радуе, што на прылаўках стала больш айчынных клубніц. Прыдбаць кілаграм смакоцця можна за 35-50 тысяч рублёў. Малдаўскія ды іспанскія абрыкосы прапануюць адпаведна па 40 і 50 тысяч рублёў за кілаграм. За такую ж суму можна набыць кіло персікаў альбо нектарынаў. З Іспаніі прыехалі буйныя прыгожыя іспанскія слівы — іх прадаюць за 50 альбо 55 тысяч рублёў за кілаграм. (Дарэчы, столькі ж каштуе адзін плод авакада, а вось адно манга аддаюць за 85 тысяч рублёў.)

За кілаграм асіповіцкіх малін просяць не менш як 120 тысяч рублёў, а з Беразіно — 100 тысяч рублёў.

Паўлітровы слоік духмянай ягады выходзіць у сярэднім за 50 тысяч рублёў. Кілаграм суніц аддаюць па 70-80 тысяч рублёў, сярэдні кошт на чарніцы складае 35 тысяч рублёў.

Першыя кавуны сустракаюцца па розных цэнах: у адным месцы — 6 тысяч рублёў за кілаграм, у іншым — 16 тысяч за кілаграм. Невялікія дыні «калгасніца» ідуць па 45-50 тысяч за кілаграм.

Памідоры ёсць па розных коштах, але беларускія выходзяць бюджэтнымі: за кілаграм «Малышка» просяць 27 тысяч рублёў. Для параўнання — вялізныя ружовыя з Украіны каштуюць на дзесяць тысяч даражэй. Але самыя «залатыя» таматы сорту «Бычынае сэрца»: іх аддаюць не менш як за 65 тысяч рублёў.

Агуркі лёгка знайсці па 7, 8, 9 тысяч рублёў за кілаграм, хоць сустракаюцца і па 12-13 тысяч. Маладую капусту аддаюць па 10 тысяч рублёў, раннія буракі — па 15-16 тысяч рублёў за кілаграм. Коштавы дыяпазон на маладую бульбу пачынаецца з 6 тысяч рублёў і даходзіць да 18 тысяч рублёў за кілаграм. Вялікі пучок радыскі прапануюць па 35 тысяч рублёў — гэта эквівалент тром галоўкам часнаку, альбо «букету» са стаграмовых пукоў зялёнай цыбулі, кропу, пятрушкі, ліставой салаты і рукалы.

На прылаўках знайшліся і лісічкі — па 150 тысяч рублёў за кілаграм. Для параўнання — кіло шампіньёнаў каштуе ў сярэднім 45 тысяч рублёў.

Завяршаючы шпацыр па «Камароўцы», з асалодай спаталяю смагу квасам — паўлітра халоднага напою каштуе 10 тысяч рублёў.

Лічыльнік «Звязды»

(цана за кілаграм, калі не пазначана іншае)

  • Сала салёнае — 100-130 тыс.
  • Свініна (кумпяк) — 85-100 тыс.
  • Свініна (выразка) — 100 тыс.
  • Ялавічына (кумпяк) — 130-160 тыс.
  • Фарш (з ялавічыны) — 60 тыс.
  • Індычка (філе) — 125 тыс.
  • Кураня бройлернае (бядро) — 48 тыс.
  • Сардэлькі (з мяса птушкі) — 42 тыс.
  • Бекон — 110 тыс.
  • Каўбаса сервелат фінскі — 120 тыс.
  • Сальцісон — 100 тыс.
  • Сасіскі з кетчупам — 38 тыс.
  • Скумбрыя вэнджаная — 150 тыс.
  • Корушка вяленая (100 г) — 26 тыс.
  • Яйка курынае — Д-В (дзясятак) — 16 тыс.
  • Яйка перапялінае (20 шт.) — 27 тыс.
  • Грэчка (800 г) — 20 тыс.
  • Гарох (800 г) — 10 тыс.
  • Фасоля (800 г) — 27 тыс.
  • Рыс доўгі (800 г) — 13 тыс.
  • Алей сланечнікавы рафінаваны (1 л) — 20-26 тыс.

Загаловак у газеце: На рынку буйства вітамінаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.