Вы тут

У Мінскім раёне 14 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек


Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС Беларусі.


Фота http://letnews.ru/

Паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі паступіла днём 25 чэрвеня. З рэек сышлі 14 вагонаў грузавога цягніка Калінкавічы - Мінск-Сартавальны (сфармаваны з 73 вагонаў) на 32-м км аднапутнага перагона Калядзічы-Помыслішча каля вёскі Калядзічы Мінскага раёна.

У выніку аварыі перакуліліся 12 грузавых вагонаў (6 - з металам, 2 - драўнінай, 1 - паліўнымі брыкетамі, 2 - камбікормам і 1 - бутыляваным сланечнікавым алеем). Пашкоджана 200 м чыгуначнага шляху, апора кантактнай лініі 27 кВ.

Пацярпелых няма. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося.

Прычыну аварыі высвятляе камісія Беларускай чыгункі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?