Вы тут

Аксана Солапава: Усебеларускі сход даў імпульс да згуртавання дыяспары


Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказала старшыня Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы” Аксана Солапава.


З замежных дэлегацыя беларусаў Расіі была адной з самых шматлікіх. Нацыянальная дыяспара не толькі прадставіла справаздачу аб працы за апошнія пяць гадоў, але і правяла некалькі сустрэч. Галоўнымі пытаннямі сталі прамыя кантакты беларусаў па ўсім свеце і падтрымка нацыянальных ініцыятыў за мяжой.

Аксана Солапава адзначыла, што на Усебеларускі сход сабраліся беларусы з Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. "Мы ўбачылі нашых суайчыннікаў, якія прыехалі з Канады, ЗША і іншых нашых калегаў. Усё гэта дало нам незвычайны імпульс да генеравання ідэй і згуртавання беларускай дыяспары ў свеце", - адзначыла яна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».