Вы тут

Андрэй Кабякоў: неабходна выходзіць на новыя ўзроўні прадукцыйнасці


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр, каментуючы вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.


"Нам неабходна выходзіць на зусім іншы ўзровень прадукцыйнасці працы. Мы павінны вырабляць тую ж самую колькасць прадукцыі меншай колькасцю і са значна большай эфектыўнасцю, аддачай ад кожнага працаўніка", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, грамадзяне, якія будуць вызвалены ў ходзе мадэрнізацыі вытворчасцей, павінны атрымаць годную эфектыўную працу, каб агульнымі намаганнямі нарасціць валавы ўнутраны прадукт. 

Пры гэтым Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што няма неабходнасці ў радыкальных перабудовах эканомікі. "Гаворка ідзе пра тое, што трэба паступальна, бесперапынна займацца удасканаленнем існуючых эканамічных адносін. Беларуская эканоміка вельмі залежыць ад сусветных рынкаў, таму што ў нас адна з самых адкрытых эканомік сярод краін СНД і еўрапейскіх краін, у нас вельмі высокая доля знешнегандлёвага абароту ў валавым унутраным прадукце, гэта значыць мы павінны практычна ўсе сыравінныя і матэрыяльныя рэсурсы ў краіну прывезці, перапрацаваць, прадаць, пакінуўшы сабе роўна столькі, каб хапала на хлеб і, пажадана, з маслам", - сказаў ён. 

Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што пакуль эканоміка Беларусі залежыць ад коштаў на сыравіну, бо ад гэтага ж пакуль залежыць дабрабыт асноўнага гандлёва-эканамічнага партнёра - Расіі. "Праблемы, звязаныя з вонкавымі фактарамі, вядома, абвастраюць і тыя праблемы, якія мы павінны вырашаць па ходзе нашага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Нашы партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе ўжо ўсе члены СГА. Беларусь таксама стала на шлях ўступлення ў СГА. Хоць, па сутнасці, мы па іх ужо жывем. Таму і канкураваць павінны па гэтых правілах, - растлумачыў прэм'ер-міністр. - Гэта значыць, мы павінны разумець, што нават унутраны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза - таксама прадмет канкурэнтнай барацьбы, прычым не толькі кампаній з ЕАЭС, але і транснацыянальных карпарацый. І мы павінны быць канкурэнтныя. А для гэтага трэба мець найвышэйшую прадукцыйнасць працы. Пакуль мы саступаем, а за кошт гэтага маем меншы ўзровень заработнай платы". 

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што заработная плата ў Беларусі будзе расці прапарцыйна росту прадукцыйнасці працы. "Калі мы хочам больш зарабляць, значыць, трэба больш прадукцыйна працаваць, а для гэтага неабходна ствараць умовы, у тым ліку і для тых, хто ў працэсе мадэрнізацыі будзе вызваляцца з нізкавытворчых працоўных месцаў", - адзначыў ён. 

Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, ставіцца задача стварэння працоўных месцаў як на ўжо існуючых, так і новых прадпрыемствах. "Гаворка ідзе пра разняволенне дзелавой ініцыятывы, стварэнне новых прадпрыемстваў у сферы малога і сярэдняга бізнесу. Для гэтага неабходна далучаць ў эканамічны абарот ўсе тыя рэсурсы, якія ў дадзены момант неэфектыўна выкарыстоўваюцца", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.