Вы тут

Каб не шукаць адказы ў канцы падручніка…


Рэспубліканскі педагагічны савет, які адбудзецца 30 жніўня, дасць старт новаму 2016/2017 навучальнаму году.


Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў расказаў, што ён чакае ад форуму:

— Спадзяюся, што Рэспубліканскі педагагічны савет стане лагічным завяршэннем  даволі доўгага актыўнага абмеркавання шматлікіх прапаноў па развіцці і ўдасканаленні сістэмы адукацыі нашай краіны. Безумоўна, галоўным вектарам развіцця сістэмы адукацыі павінна стаць павышэнне якасці адукацыі і ўніфікацыя ўсіх яе ступеняў. Што трэба зрабіць на дзяржаўным узроўні і якая роля кожнага з удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў павышэнні якасці адукацыі? Якім павінен быць сучасны адукацыйны працэс ва ўніверсітэце? Пытанняў мноства і варыянтаў адказаў на іх не менш. На педагагічным форуме неабходна зацвердзіць узгодненае і адзінае рашэнне.

Па словах міністра адукацыі, адной з галоўных тэм савета павінна стаць таксама развіццё навукі і навуковага сегмента ў адукацыйным працэсе: ”Для стварэння канкурэнтаздольнай эканомікі неабходныя веды, ініцыятыва і творчасць. Без крэатыўнага падыходу да вырашэння любой задачы з боку настаўніка, выкладчыка, навучэнца або студэнта мы так і будзем вырашаць задачы па шаблоне і шукаць адказ “у канцы падручніка”.

 Яшчэ адно важнае пытанне — актыўнае ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыю. З адно боку, навучэнцы і студэнты даўно ўжо з імі “на ты”, а вось ці гатовыя да гэтага настаўнікі і выкладчыкі? І, галоўнае, трэба зрабіць так, каб інфармацыйныя тэхналогіі працавалі на адукацыйны працэс, на якасць адукацыі, а не толькі запаўнялі нішу баўлення часу.

 Не менш актуальнай, па меркаванні міністра, з’яўляецца і тэма прафарыентацыі навучэнцаў. “На жаль, чамусьці прынята лічыць, што гэта задача школы. Але хто павінен быць зацікаўлены ў тым, каб на прадпрыемства прыйшлі высокакваліфікаваныя і творчыя спецыялісты? Безумоўна, кіраўнікі прадпрыемства ці арганізацыі. І на педагагічным савеце вельмі хацелася б знайсці той "залаты ключык”, з дапамогай якога мы зможам прыцягнуць працадаўцаў да заняткаў з дзецьмі, да арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі”, — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

 Не застанецца па-за ўвагай і пытанне павышэння прэстыжу самой прафесіі педагога. “Слова “настаўнікк” павінна прамаўляцца выключна з павагай. З іншага боку, немалаважны матэрыяльны аспект, — канстатуе кіраўнік галіны. — Перспектыўным напрамкам бачыцца фінансаванне школ, зыходзячы з нарматыўнага разліку затрат на аднаго навучэнца, а таксама ўвядзенне галіновай сістэмы аплаты працы. Гэта ў значнай ступені дазволіць палепшыць матэрыяльную базу школ і павысіць узровень заработнай платы педагогаў. Ці гатовыя рэгіёны да такога фінансавання? Як праходзіць эксперымент? Калі да яго падключыцца ўся краіна? Вось вам яшчэ цэлы блок пытанняў для абмеркавання”.

 Міністр адукацыі ўпэўнены, што многія грамадзяне Беларусі пажадаюць выказаць свае прапановы і даць парады па далейшым развіцці сістэмы адукацыі. На працягу ўсіх летніх месяцаў будзе праходзіць маніторынг прапаноў і пытанняў для іх абмеркавання на савеце.

 Прапановы і пажаданні можна накіроўваць таксама на наступны электронны адрас: jvanina@minedu.unibel.by. Усе лісты абавязкова будуць разгледжаны пры падрыхтоўцы і абагульненні матэрыялаў да Рэспубліканскага педагагічнага савета.

nikalaeva@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.