Вы тут

Хронікі Еўра-2016


Сталі вядомыя зборныя, якія трапілі ў чвэрцьфінал Еўра-2016. Першай шчасліўкай стала каманда Польшчы, якая выбіла з далейшай барацьбы зборную Швейцарыі. Асноўны час матча скончыўся з лікам 1:1, дадатковы час таксама не вызначыў пераможцу. Усё вырашылася ў серыі пенальці, дзе нашы суседзі змаглі аформіць сабе пуцёўку ў 1/4 турніру — 5:4.


У другім паядынку зборная Уэльса адолела Паўночную Ірландыю з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол быў забіты на 75-й хвіліне, Гарэт Макаўлі адправіў мяч ва ўласныя вароты.

Зборныя Партугаліі і Харватыі вызначылі зыход паядынку толькі за 3 хвіліны да фінішу авертайму. Куарэжма з лініі варатарскай пляцоўкі прынёс вікторыю партугальцам — 1:0.

Гаспадары турніру, футбалісты зборнай Францыі, у Ліёне перайгралі Ірландыю 2:1. Абодва мячы пераможцаў на рахунку Антуана Грызмана: ён спачатку аднавіў раўнавагу ў ліку, а яшчэ праз тры хвіліны паставіў пераможную кропку і вывеў сваю каманду ў чвэрцьфінал.

Зборная Германіі без праблем выйграла ў Славакіі — 3:0, а Бельгія з буйным лікам перамагла футбалістаў з Венгрыі — 4:0. Учора ўвечары адбыліся заключныя матчы 1/8 кантынентальнага чэмпіянату, зборная Італіі згуляла супраць іспанцаў, а футбалісты Англіі сустрэліся з калегамі з Ісландыі.

Герой дня

Гулец зборнай Польшчы Якуб Блашчыкоўскі забіў адзіны для сваёй каманды гол у матчы 1/8 фіналу ў асноўны час, што дазволіла змагацца за выхад далей. Пасля гэтага футбаліст рэалізаваў пасляматчавы пенальці і зрабіў вялікі ўклад у перамогу сваёй зборнай. Нагадаем, на групавым этапе з яго галявой перадачы быў забіты адзіны гол у вароты Паўночнай Ірландыі, а таксама менавіта гол Якуба прынёс Польшчы перамогу над Украінай.

Фатальная памылка

Граніт Джака прабіў міма варот у пасляматчавай серыі пенальці і пазбавіў Швейцарыю шанцаў на выхад у чвэрцьфінал. Астатнія 9 удзельнікаў серыі свае спробы рэалізавалі.

Антывыніковасць

Матч Харватыі і Партугаліі ў 1/8 чэмпіянату журналісты і заўзятары ўжо паспелі ахрысціць самым сумным і бяздарным у выкананні футбалістаў абедзвюх камандаў. Спартсмены гулялі 120 хвілін і за гэты час нанеслі адзін удар па варотах, які і прынёс перамогу Партугаліі.

Дарэчы, гэтая каманда асабліва крытыкуецца за сваю антывыніковасць на працягу ўсяго чэмпіянату. Нагадаем, Партугалія выйшла ў плэй-оф з трыма нічыімі.

Загаловак у газеце: Фініш усё бліжэй

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.