Вы тут

Сталі вядомы саперніцы нашых баскетбалістак на Гульнях-2016


На папярэднім этапе беларускі згуляюць у групе А супраць каманд Японіі (6 жніўня), Францыі (7 жніўня), Бразіліі (9 жніўня), Турцыі (11 жніўня) і Аўстраліі (13 жніўня). Са сваімі першымі саперніцамі падапечныя Анатоля Буяльскага сустракаліся зусім нядаўна: на турніры памяці Халіпскага ў Мінску, тады нашы дзяўчаты перамаглі з лікам 78:77. На гэтых жа спаборніцтвах зборная Беларусі саступіла камандзе Турцыі — 61:65.


Група В на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра склалася з баскетбалістак ЗША, Канады, Іспаніі, Сенегала, Сербіі і Кітая.

Пасля заканчэння групавога раўнда ў чвэрцьфінал выйдуць па 4 лепшыя зборныя, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды па сістэме плэй-оф. Чэмпіён і прызёры Гульняў вызначацца 20 жніўня.

Нагадаем, што нашы дзяўчаты выступяць на Алімпійскіх гульнях другі раз. У 2008 годзе ў Пекіне каманда Анатоля Буяльскага заняла 6-е месца.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ужо знаёмыя канкурэнты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?