Вы тут

Алімпійская каманда бежанцаў прыме ўдзел у Гульнях-2016


Дзесяць спартсменаў-бежанцаў паспрабуюць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблемы міграцыйнага крызісу падчас Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа, дзе гэтым летам яны будуць выступаць як сімвал надзеі ва ўсім свеце.


Спартсмены пазмагаюцца за зборную бежанцаў, якая з'яўляецца першай у сваім родзе. На цырымоніі адкрыцця каманда будзе ісці з алімпійскім сцягам перад дэлегацыяй Бразіліі.

Прадставяць каманду выхадцы з Сірыі, Паўднёвага Судана, Эфіопіі і Конга. Яны будуць спаборнічаць у такіх дысцыплінах як плаванне, лёгкая атлетыка і дзюдо. Абвяшчаючы склад каманды, прэзідэнт МАК Томас Бах сказаў: «Гэтыя людзі не маюць ні дома, ні каманды, ні сцяга, ні нацыянальнага гімна. Мы дадзім ім дом у алімпійскай вёсцы, дзе яны будуць жыць разам са спартсменамі з усяго свету. Алімпійскі гімн будзе гучаць у іх гонар. Зборная стане сімвалам надзеі для ўсіх у нашым свеце і раскажа пра маштабы гэтага крызісу».

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спорт без абмежаванняў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.