Вы тут

Адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ


У сталіцы адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У свяце прынялі ўдзел 222 выпускнікі з 52-х ВНУ краіны. Сярод запрошаных — лепшыя выпускнікі ўніверсітэтаў, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Стала добрай традыцыяй, што на свяце прысутнічае кіраўнік дзяржавы. Выступаючы перад прысутнымі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Я бачу гатоўнасць маладога пакалення плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву. І я гэта вітаю. Паколькі вам трэба асвойваць новыя тэхналогіі, развіваць вытворчасць, сферу паслуг, выводзіць беларускую культуру і навуку на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце".

Прэзідэнт звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што выпускнікі пачынаюць сваю дзейнасць у якасці спецыялістаў у першы год новай пяцігодкі, на якую краіна ўскладае вялікія надзеі ў плане дынамічнага развіцця, і падкрэсліў, што дзяржава робіць стаўку на моладзь. "Таму і ў нядаўна прынятай праграме (сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. — Заўвага БЕЛТА) адным з дзяржаўных прыярытэтаў з'яўляецца палітыка ў адносінах да моладзі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, лёс моладзі неабыякавы дзяржаве, і яна робіць усё, што павінна, у прыватнасці прадастаўляе першае рабочае месца па спецыяльнасці. "Не кожная дзяржава сабе гэта можа дазволіць. Ды і ў нас ішлі вельмі сур'ёзныя дэбаты апошнім часам, як быць у гэтым плане, з-за таго што мы трапілі ў паласу сур'ёзнай турбулентнасці ў эканоміцы, — расказаў Прэзідэнт. — Прапаноўвалі адмовіцца: няхай моладзь, якая скончыла ВНУ, сама вызначаецца ў жыцці. Я катэгарычна супраць гэтага. Мы захавалі для ўсіх вас магчымасць працаўладкавацца, пайсці на работу, але астатняе — за вамі".

Прэзідэнт дадаў, што ў выпускнікоў настае новы, вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Ён стане своеасаблівай праверкай таго, чаму яны навучыліся і як будуць выкарыстоўваць свае веды ў паўсядзённай практыцы. "Ужо не выкладчыцкія ацэнкі ў заліках будуць вызначаць ваш аўтарытэт, а рэальныя справы, працоўныя дасягненні на канкрэтных участках самастойнай работы", — звярнуў увагу беларускі лідар.

Загаловак у газеце: Галоўныя адзнакі паставіць жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».