Вы тут

Дзікія жывёлы — кампаньёны ці агрэсары?


Мінпрыроды плануе перагледзець нормы ўтрымання дзікіх жывёл у няволі.


Цяпер у Палаце прадстаўнікоў разглядаецца законапраект аб абыходжанні з жывёламі. Ён не распаўсюджваецца на дзікіх жывёл, аднак гэтыя віды могуць выкарыстоўвацца ў якасці лабараторных або жывёл-кампаньёнаў. Спіс відаў, якія могуць быць жывёламі-кампаньёнамі, пакуль не зацверджаны — ён будзе складзены пасля прыняцця закона. Аднак па словах кансультанта ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Віялеты АНДРЫЯНАВАЙ, час ад часу паступаюць трывожныя звароты ад грамадзян. Напрыклад, аднаго разу па лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома поўзала змяя.

Чалавечая безадказнасць прывяла і да таго, што ў адным з вадаёмаў пад Бярозай завяліся піранні. Пад Мазыром заўважалі медуз. А чырванавухія чарапахі ўжо перажываюць беларускія зімы, што раней лічылася нерэальнай з'явай. Выпадкі ўцёкаў дзікіх жывёл з няволі небяспечныя і для чалавека, і для экасістэмы. Чужародны від, які прыжываецца ў новых умовах, пачынае канкурыраваць з абарыгеннымі відамі і выцясняць іх.

— Інвазіўныя віды могуць праявіць устойлівасць да мясцовых захворванняў, пры гэтым, не выключана, што яны самі пераносяць новыя захворванні, — адзначыў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег БАРАДЗІН.

Цяпер спецыялісты НПЦ НАН складаюць спіс відаў дзікіх жывёл, якія патэнцыйна небяспечныя для нашага рэгіёна. А Мінпрыроды ўносіць прапановы на абмежаванне ўвозу чужародных жывёл у Беларусь у рамках Мытнага саюза.

Дзікіх жывёл абавязкова трэба рэгістраваць. Мінпрыроды займаецца рэгістрацыяй чырванакніжных відаў і відаў Канвенцыі СІТЭС (Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай флоры і фаўны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення). Астатнія віды з 30 чэрвеня будуць рэгістравацца абласнымі камітэтамі міністэрства.

— Летась Мінпрыроды зарэгістравала 225 дзікіх жывёл. Збольшага гэта ўдавы, пітоны, капуцыны, — адзначыла кіраўнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля МІНЧАНКА.

Мінпрыроды плануе перагледзець нормы ўтрымання дзікіх жывёл у няволі і пашырыць спіс відаў, якія там вызначаны. Яшчэ з 2006 года зацверджаны пералік відаў, якія не трэба рэгістраваць. Гэта жаваранкі, дразды, сініцы, шпакі, мышы, пацукі, жабы, вужы і іншыя дробныя жывёлы. Акрамя рэгістрацыі саміх жывёл прадугледжваецца рэгістрацыя ўмоў утрымання дзікіх жывёл — паляўнічыя вальеры альбо аб'екты, якія выкарыстоўваюцца з гэтай мэтай. Навукоўцы абследуюць такія месцы і складаюць акт аб адпаведнасці гэтых умоў патрабаванням заканадаўства.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.