Вы тут

«Ураджайныя» парады нашых чытачоў


Цяжка знайсці таго гаспадара, у якога не было б сваіх «ураджайных» сакрэтаў. Некаторыя прыёмчыкі мы падгледзелі ў суседзяў, іншыя вынайшлі самі ці пачулі ад спадарожнікаў у электрычках, аўтобусах па дарозе на любімыя дачы. Спадарства, не маўчыце! Давайце абменьвацца парадамі ў «Сямейнай газеце». Разам мы такія ўраджаі збяром! І армію шкоднікаў адолеем. А можа, і нарыхтовак найсмачнейшых на зіму паставім? Рэцэпцік падкажаце? Ды і праблемы, з якімі самі не ведаеце, што рабіць, не ўтойвайце. Будзем усёй грамадой шукаць, як з імі разабрацца.


Сёння мы друкуем парады Соф'і Лісавой, з вёскі Паўлінава Баранавіцкага раёна.

* Усё трэба сеяць у час. Часта першае сонейка прыгрэе, а людзі ўжо спяшаюцца саджаць, нават у сакавіку. Холад возьме сваё. Калі пачатак вясны цёплы, усё роўна пазней быць маразам. Рана ўзыдуць расліны — памерзнуць.

* Толькі ўвосень зямлю трэба глыбока заворваць альбо перакопваць на штык рыдлёўкі. А ўвесну перакапайце плыценька. За зіму зямля адсырэе і добра трымае вільгаць.

* Няма парнікоў, плёнкі, паўтыкайце вакол раслін яловыя галінкі — лепш браць з дрэўцаў самыя ніжнія, яны шырокія, як веер. Так, сёлета суседка пасадзіла памідоры, абаткнула іх галінкамі. Былі маразы — ва ўсіх бульба і фасоля памерзлі, а яе памідоры сядзяць. Мароз садзіцца на галінкі, акрамя таго такім чынам расада прыцяняецца ад спякотнага сонца і паступова прызвычайваецца да новых умоў.

* Калі расліны слабыя ці хварэюць, паспрабуйце апрацаваць «экасілам», важна толькі яго выкарыстоўваць па інструкцыі, у сухое надвор'е і каб ветру не было. Была ў мяне дрэнная расада памідораў, лісце на ёй зжаўцела, сцябліны ссінелі. Спачатку хацела выкінуць, але вырашыла паспрабаваць на іх «экасіл» — і расада ажыла. Добрыя пасля былі памідоры.

* Кусты памідораў добра апрацоўваць растворам малочнай сыроваткі (літр на вядро вады), а буракі — соллю (сталовую лыжку на вядро вады).

* Моркву я ніколі не паліваю, толькі калі ўжо зусім вялікая спякота і яна пачынае вянуць. Калі яе паліваць, абрастае барадою і ўглыб не расце. Трэба, каб яна шукала ваду і карэнне выцягвалася ўніз.

* Я вырошчваю лекавыя расліны: алтэю, мацярдушку, дзівасіл, жывакост, эстрагон, лаванду, фенхель. Яны дапамагаюць ад розных хвароб. Калі якое карыснае пустазелле завядзецца на агародзе, напрыклад крываўнік, трыпутнік — не выкопваю. Калі парэз, мазоль — прыкладаю лісты раслін — і дапамагае. А сёлета моцна апаліла палец, побач нічога не было — апусціла ў бярозавы сок, і боль суцішыўся.

Загаловак у газеце: Яловыя галінкі замест парніка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.