Вы тут

Крадуць нават каструлі


Найлепшы спосаб засцерагчыся — устанавіць ахоўную сігналізацыю.

Праблема папярэджання і раскрыцця крадзяжоў — адна з самых вострых у дзейнасці органаў унутраных спраў. Асабліва ўлетку, калі кватэры многіх гараджан пустуюць.


— Аператыўныя зводкі паказваюць, што прадметам замаху з'яўляецца ўсё што заўгодна: ад тысячы рублёў, каструлі, прадуктаў харчавання, адзення да дарагой камп'ютарнай тэхнікі, ювелірных вырабаў і буйных сум грошай, — расказаў начальнікі Савецкага
(г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі Андрэй Азарэвіч. — Для пранікнення ў жыллё грамадзян зламыснікі выкарыстоўваюць сем асноўных спосабаў: узлом дзвярэй, уздзеянне на акно, праз фортку, праз балкон, шляхам падбору ключоў, пракручваннем сарцавіны замка і праз свабодны доступ. Прычым зладзюжкі пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі па пранікненні ў жыллё, выкарыстоўваюць сучасную тэхніку і сувязь, спецыяльныя інструменты. Вядома, што супернадзейных замкоў не існуе, а спосабаў трапіць у чужую кватэру ці дом, як было сказана, дастаткова шмат. Таму самы лепшы спосаб засцерагчыся ад небяспекі — устанавіць ахоўную сігналізацыю. Пад ахову прымаюцца не толькі жылыя памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, але і іншыя будынкі з маёмасцю: гараж, падвал, хлеў, кантэйнер для захавання індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў на рынках.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».