Вы тут

Тарыфы на перавозкі пасля дэнамінацыі


У сувязі з дэнамінацыяй дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» расказала аб прымяненні тарыфаў на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах.


Тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыраў пры ажыццяўленні перавозак у рэгулярных зносінах па міжгародніх маршрутах будуць наступнымі. На звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 0,059 рубля (напрыклад, памнажаем гэты тарыф на 30 кіламетраў і атрымліваем кошт праезду 1 рубель77 капеек; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 0,061 рубля. На хуткасных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 0,0768 рубля; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 0,0794 рубля. На дадатковых рэйсах:у аўтобусах агульнага тыпу — 0,0796 рубля; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 0,0824 рубля.

Па асобных міжгародніх маршрутах тарыфы за адзін кіламетр праезду будуць такімі: Мінск — Гродна — 0,0310 рубля; Мінск — Гродна праз Баранавічы — 0,0464 рубля; Мінск — Магілёў, Мінск — Краснаполле, Мінск — Хоцімск — 0,0292 рубля; Мінск — Пінск праз Клецк, Мінск — Пінск праз Сіняўку — 0,066 рубля.

На некаторых маршрутах тарыф складзе за паездку: Мінск — Гродна (акрамя адпраўлення праз Баранавічы) — 9 рублёў, на ўчастку Мінск — Ліда, Ліда — Гродна — 5 рублёў; Мінск — Магілёў — 6 рублёў.

Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі багажу і (або) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр правозу складуць: за кожнае маламернае месца багажу — 0,005 рубля; за кожнае сярэднямернае месца багажу — 0,01 рубля; за кожнае буйнамернае месца багажу — 0,02 рубля.

Загаловак у газеце: Тарыфы да капеечкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».