Вы тут

Міжнародная летняя школа беларусістыкі адкрываецца ў БДУ


У Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ для вывучэння беларускай мовы прыедуць больш як 70 слухачоў з Аўстраліі, Індыі, Украіны, Японіі, Партугаліі, Венгрыі, Чэхіі, Германіі і Кітая.


Фота: gym-smol.by

Праграма ўключае 48 гадзін аўдыторных заняткаў па практыцы беларускага маўлення: фанетыцы, граматыцы, развіццю вуснай і пісьмовай мовы, а таксама спецыяльныя лекцыйныя курсы па розных аспектах вывучэння беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры. Акрамя таго слухачы будуць задзейнічаны ў інтэрактыўных занятках, майстар-класах і адукацыйных экскурсіях.

Культурная праграма для замежных гасцей уключае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, экскурсію ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і г. д. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і БДУ.

Міжнародная летняя школа беларусістыкі будзе працаваць да 15 ліпеня ўключна.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.