Вы тут

Талент на Мальту прывядзе


Склад удзельнікаў фіналу Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016» стаў вядомы 27 чэрвеня. Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.


Арганізатары дапусцілі ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі. У выніку пачулі 45 удзельнікаў, сярод якіх 39 сольных выканаўцаў і 6 вакальных гуртоў. Кожны з прэтэндэнтаў прадставіў сваю творчасць у студыі гуказапісу Белтэлерадыёкампаніі ў рэжыме жывога гуку і ў суправаджэнні музыкі і (ці) фанаграмы, запісанай без вакалу.

У фінале адборачнага тура мы на гэты раз убачым і пачуем наступных юных артыстаў: Аляксандра Міненку, Юлію Мажылоўскую, Стэфанію Сакалову, Зінаіду Купрыяновіч, Марыю Жыліну і гурт «Нясумны ўзрост» з Мінска, Марыю Магільную, Алену Цітову і Вольгу Канавалаву з Магілёва, а таксама шоу-групу «So-Nі-Ka» з Віцебска.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта адбудзецца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» не пазней за 16 верасня.  Па традыцыі эксклюзіўным вяшчальнікам як Нацыянальнага адбору, так і міжнароднага дзіцячага конкурсу песні выступае тэлеканал «Беларусь 1».

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.