Вы тут

АНТ пакажа «Беларусь без межаў»


Тэлевізійны праект з аднайменнай назвай стартуе ў эфіры тэлеканала 4 ліпеня. У першай праграме цыкла мы ўбачым вандроўку беларускага гурта  «Без Білета» на возера Байкал (Расія, Іркуцкая вобласць). Пасля кожны панядзелак  нас чакае эпізод  з кругасветнай вандроўкі групы, мэта якой — вызначыць, што значыць «быць беларусам».


Створаны праект «Беларусь без межаў» у выніку супрацоўніцтва камунікацыйнага агенцтва NEF\TBWA сумесна з тэлеканалам АНТ і музыкантамі «Без Білета».

«На ідэю такой вандроўкі нас натхніла песня «Без Білета» «Адрас — планета Зямля». Удзельнікі групы пабывалі ў шасці краінах свету: Расіі, Чылі, Егіпце, Перу, ЗША і Бразіліі і сустрэліся там з нашымі землякамі. Разам з імі музыкі пацвярджалі здольнасць беларусаў дапамагаць, слухаць, чуць і дзейнічаць. Праект паказвае, наколькі шматгранны і запатрабаваны характар нашых людзей ва ўсім свеце, пераконвае суайчыннікаў у іх унікальнасці, натхняе іх на здзяйсненні, якія дазваляюць займаюць годнае месца сярод усіх народаў планеты. У «Беларусі без межаў» мы прапаноўваем магчымасць кожнаму зазірнуць у любую кропку свету, дзе жывуць нашы землякі», — апісвае ідэю праекта кіраўнік камунікацыйнага агенцтва NEF\TBWA Алег Раманаў.

За час кругасветнага падарожжа ў рамках праекта ўдзельнікі «Без Білета» наведалі 9 знакавых месцаў са сваёй песні «Адрас — планета Зямля». І гэтая вандроўка легла ў аснову тэлевізійнага праекта, створанага пры падтрымцы тэлеканала АНТ, які складаецца з 9 перадач. Першы выпуск убачым 4 ліпеня.

— Мы — не прафесійныя вядучыя, але зрабілі ўсё, каб гледачам было цікава. Мы ўключыліся ў «Беларусь без межаў», бо праект імкнецца аб'яднаць беларусаў, якія гэтак жа, як і мы, вераць у мысленне без абмежаванняў. Тых, хто ведае, што мы можам і павінны быць людзьмі, пра якіх гавораць з павагай і гонарам. Мы кажам «не» — межам у светапоглядзе і культуры і «так» — жаданню праславіць Беларусь. Спадзяёмся, што разам зможам дамагчыся шмат чаго», — дзеліцца сваімі думкамі ад удзелу ў праекце саліст гурта «Без Білета» Віталь Артыст.

drapko@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...