Вы тут

Кодэкс аб культуры ўхвалены


На заключным пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі было горача: разгледзелі 27 пытанняў. Адно з іх, доўгачаканае, якое ўдакладнялася не адзін год, — Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. «Гэта сапраўдны падарунак ад заканатворцаў сферы культуры ў Год культуры», — так назвала ўхвалены законапраект Святлана САРОКА, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, дырэктар Палаца культуры Маладзечна.


Па яе словах, для таго, каб зрабіць кодэкс максімальна набліжаным да рэчаіснасці, больш жыццёвым, Пастаяннай камісіяй быў праведзены маніторынг. «Важна, што гэты дакумент адкрые шырокія перспектывы для прыцягнення ў культуру інвестыцый на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства, развіцця традыцый мецэнацтва, падтрымкі культурных інавацый», — лічыць сенатар.

Рэвалюцыйных змен Кодэкс аб культуры не нясе, ён сістэматызуе існуючае заканадаўства ў сферы і ўдакладняе яго, лічыць Ірына ДРЫГА, першы намеснік міністра культуры. «З іншага боку, у ім шмат інавацый, — кажа Мікалай КАЗАРАВЕЦ, старшыня Пастаяннай камісіі. — Напрыклад, цяпер творчым чалавекам афіцыйна можа лічыцца не толькі член творчага калектыву. Для асобы творчай, якая не імкнецца ўступаць у аб'яднанні, гэта важна. Таксама асобна ўдакладняецца, як арганізоўваць культурныя масавыя мерапрыемствы, выставы. Цяпер пра гэта можна даведацца з адной крыніцы».

Яшчэ адным пытаннем пасяджэння стала ўхваленне новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны Беларусі. Па словах Андрэя РАЎКОВА, міністра абароны, яна — базіс у забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны. «Навізна дактрыны ў тым, што ў ёй разглядаюцца ўсе варыянты і віды магчымых узброеных канфліктаў і агрэсіі ў дачыненні да краіны, у тым ліку і гібрыдная вайна, і ўзброеныя выступленні, скіраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы ўнутры краіны. Пры гэтым акцэнтуецца ўвага з аднаго боку на тое, што мы працягваем стратэгічнае партнёрства з Расіяй, з другога — мы адкрыты для супрацоўніцтва з іншымі вайсковымі арганізацыямі, у тым ліку НАТА. Але пры адной умове: безумоўным прыярытэце нацыянальных інтарэсаў», — адзначыў Ігар МАРЗАЛЮК, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, загадчык кафедры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».