Вы тут

Прыпячэ да аранжавага ўзроўню...


На выхадныя сіноптыкі прагназуюць павелічэнне тэмпературы да плюс 34 градусаў.

У першыя дні ліпеня на тэрыторыю Беларусі зноў вяртаецца спёка, паведамляе галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.


Таму сёння тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 30-32 градусы, а па паўночным усходзе краіны на 2-3 градусы ніжэй. На поўдні будзе ажно плюс 34 градусы. Удзень месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Уначы на суботу — плюс 15—22 градусы. У асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень тэмпература паветра паднімецца да плюс 27—32 градусаў, а па поўдні — да плюс 34.

3 ліпеня на тэрыторыю Беларусі завітае атмасферны фронт, які рухаецца з боку Заходняй Еўропы. У сувязі з гэтым уначы месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Месцамі навальніцы будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Уначы тэмпература паветра чакаецца ў межах плюс 15—22 градусы, а ўдзень будзе да 22—29 цяпла. Па ўсходзе па-ранейшаму будзе горача, дзе тэмпература паветра складзе плюс 30—34 градусы. У сувязі з такой анамальнай гарачынёй айчынныя спецыялісты аб'яўляюць на выхадныя аранжавы ўзровень небяспекі.

Больш свежая хваля паветра завітае да нас у панядзелак, калі ўначы пад уплывам франтальнага раздзелу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — моцныя. Тады ўначы тэмпература паветра панізіцца да плюс 10—17 градусаў, а ўдзень будзе толькі плюс 20—27 градусаў. Аднак па паўднёвым усходзе краіны тэмпература паветра ўначы складзе18—20 цяпла, а ўдзень будзе плюс 28—32 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў беларускіх сіноптыкаў, у аўторак і сераду надвор'ем пачнуць кіраваць малаактыўныя атмасферныя франты і ўмерана цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 10 да 17 цяпла, а ўдзень чакаецца плюс 20—27 градусаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.