Вы тут

Работа транспарту да і пасля канцэрту і салюту ў Мінску 3 ліпеня


3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем канцэртнай праграмы і святочнага салюту па праспекце Машэрава (раён абеліска “Мінск -- горад-герой”) арыентыровачна з 20 гадзін і да заканчэння  мерапрыемстваў будуць зменены трасы некаторых аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”.


Гэта маршруты №№1, 69, 119С, якія пойдуць па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Сапёраў, праспекту Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў "Радыятарны завод", "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская”, “Гарадскі Вал", "Прасп. Незалежнасці” ў прамым напрамку; "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская", "Ціміразева", "Радыятарны завод” у зваротным напрамку; №73 па вуліцах Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская” і па вуліцы Маскоўскай, праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў "Пл. Незалежнасці”, Раманаўская Слабада”, “Ціміразева”; №91 па праспекту Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская", "Ціміразева", “Радыятарны завод” у прамым напрамку; "Радыятарны завод", "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская” ў зваротным напрамку; №163 па вуліцах Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта "Ст.м. Фрунзенская” і па вуліцы Маскоўскай, праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Прытыцкага ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта "Пл. Незалежнасці”, "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская"; №№29, 44, 136 па вуліцы Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вуліцы Даўмана, праспекту Машэрава з выкананнем прыпыначнага пункта "Выставачны комплекс” у абодвух напрамках.

3 ліпеня да 1.30 4 ліпеня будзе арганізавана работа наступных маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту: аўтобусных №№1, 9Д, 17, 18, 24, 29, 42, 43Д, 73, 74С, 75, 100, 112С, 113С, 147, 149, 153Д, 159, 921; тралейбусных №№6, 9, 16, 20, 27, 29, 52, 53, 60, 62; трамвайных №№3, 11.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».