Вы тут

Гарачыня з навальнічнымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў выхадныя


Гарачае надвор'е з навальнічнымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў гэтыя выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: kreslomoto.ru

У суботу, 2 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 2-7 метраў у секунду, пры навальніцах магчымы парывы да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 вышэй за нуль, у дзённы час у многіх раёнах Беларусі паветра прагрэецца да 27-32 градусаў, па поўдні - да плюс 34. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У нядзелю, 3 ліпеня, днём чакаецца няўстойлівае надвор'е: на большай частцы Беларусі пройдуць навальнічныя дажджы, месцамі - моцныя дажджы. Прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, магчымы град. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 15-22 градусы, днём - 21-28 градусаў цяпла, па ўсходзе - ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.