Вы тут

На час параду ў Мінску змяняюцца трасы шэрагу маршрутаў транспарту


3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем парада войскаў Мінскага гарнізона па праспекце Машэрава каля абеліска “Мінск -- горад-герой" у перыяд з 6:30 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 12:00) змяняюцца трасы шэрагу аўтобусных маршрутаў, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс” на сваім афіцыйным сайце.


Маршруты №№1, 69, 119С пойдуць па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Сапёраў, праспекту Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў "Радыятарны завод", "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская”, “Гарадскі Вал", "прасп. Незалежнасці” ў прамым напрамку; "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская", "Ціміразева", "Радыятарны завод” у зваротным напрамку; №73 па вуліцах Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская” і па вуліцы Маскоўскай, праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў "Пл. Незалежнасці”, “Раманаўская Слабада”, “Ціміразева”; №91 па праспекту Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская", "Ціміразева", “Радыятарны завод” у прамым напрамку; "Радыятарны завод", "Ціміразева", "Ст.м. Фрунзенская” ў зваротным напрамку; №163 па вуліцах Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта "Ст.м. Фрунзенская” і па вуліцы Маскоўскай, праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Прытыцкага ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта "Пл. Незалежнасці”, "Раманаўская Слабада", "Ст.м. Фрунзенская".

У перыяд з 5:30 і да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 12.00) змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў: №№29, 44, 136 з арганізацыяй іх руху па вуліцы Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вуліцы В.Харужай з выкананнем прыпыначнага пункта "Выставачны комплекс” у абодвух напрамках; №№18, 26 з арганізацыяй іх руху па вуліцах Захарава, Кісялёва, М.Багдановіча, В.Харужай, Чарвякова ў прамым напрамку; вуліцах Чарвякова, В.Харужай, Куйбышава, Кісялёва, Захарава ў зваротным напрамку з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

 Адмяняецца трамвайны рух на ўчастку ад “ДС “Возера” да вуліцы Чырвонай з адначасовай арганізацыяй працы часовага аўтобуснага маршрута №903 “ДС “Возера -- З.Бядулі" з рухам па Старавіленскай тракце, вуліцах Шчадрына, Нававіленская, Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вуліцах В.Харужай, Чырвонай, праспекту Машэрава, вуліцы Казлова ў прамым напрамку; вуліцах Казлова, Платонава, Чапаева, З.Бядулі, праспекту Машэрава, вуліцах Куйбышава, В.Харужай, Старавіленскім тракце ў зваротным напрамку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.