Вы тут

У Амерыцы злодзеі скралі дах жылога дома


Паліцыя амерыканскага горада Альбукерке, штат Нью-Мексіка, высвятляе абставіны крадзяжу чарапіцы з даху прыватнага катэджа. Гаспадар дома не адразу выявіў прапажу, паведамляе Thv11.com.


Фота ZUMA PRESS

Як распавёў ўладальнік катэджа Коры Арчулета, ён усвядоміў, што невядомыя абадралі ўсю чарапіцу з даху, выйшаўшы з хаты раніцай у мінулыя выходныя. Суседзі распавялі, што дахавы матэрыял здымалі на працягу двух дзён невядомыя мужчыны. Яны пагрузілі ўсю чарапіцу ў серабрысты пікап і з'ехалі.

Паліцэйскія спрабуюць высветліць асобы злодзеяў, але пакуль ніхто з суседзяў іх не апазнаў. Незразумелым таксама застаецца матыў злачынства.

Партал Thv11.com уключыў гэты крымінальны эпізод у спіс самых эксцэнтрычных правапарушэнняў тыдня.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?