Вы тут

Стварэнне ў Беларусі ракетнага ўзбраення - фактар стрымлівання


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.


ФОТА: belta.by

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі за кароткі прамежак часу фактычна стварылі новую галіну. "Мы не толькі сабе вырабляем гэту зброю. Сёння ўжо некаторыя дзяржавы ў чарзе стаяць, каб мы вырабілі і для іх. Гэта не забароненая зброя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта вельмі значны аргумент стрымлівання. Тая краіна, якая мае ракетную вытворчасць і сваю ўласную ракету, наўрад ці падвергнецца нападу. Гэта вельмі важны момант у забеспячэнні бяспекі і незалежнасці нашай дзяржавы".

"Мы нікога не палохаем. Мы - мірная краіна. Мы будзем рабіць усё, каб быў мір не толькі ў нас, але і вакол нас. Мы да гэтага імкнёмся. Але порах сухім мы вымушаны трымаць", - заявіў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларуская армія добра абучана і аснашчана найноўшым узбраеннем. "Толькі за час майго прэзідэнцтва мы тройчы перабудоўвалі нашы Узброеныя Сілы", - адзначыў беларускі лідар.

Спосабы вядзення вайны значна змяніліся. "Франтоў, як пры аперацыі "Баграціён", не будзе, - сказаў ён. - Вайна будзе зусім іншай. Мы вывучалі гэтыя войны, пачынаючы ад Ірака і заканчваючы сутыкненнямі ва Украіне і Сірыі".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларуская армія была зроблена мабільнай, і сёння акцэнт робіцца менавіта на рухомыя войскі і часці. "Каб яны, як джала пчалы, нечакана з'яўляліся, дзе трэба, наносілі ўдар па ворагу і неадкладна знікалі. Самалёты і танкі няшмат вырашаюць у сучаснай вайне", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах для таго, каб нанесці ворагу значны ўрон, патрэбна новая зброя - ракетная. "І вы ведаеце - мы яе вынайшлі. Мы не робім з гэтага сакрэт. Стварылі ўсяго за паўтара года, не маючы практычна ніякай базы і грашовых сродкаў на гэта", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама расказаў, што першапачаткова новае беларускае ракетнае ўзбраенне было выпрабавана на палігоне ў пустыннай мясцовасці. "Тады я ваенных пастроіў і сказаў: калі вы яго выпрабуеце ў Беларусі, на нашых палігонах, тады я буду лічыць, што задача выканана. Яны малайцы, - заявіў Прэзідэнт. - Вывелі ракету ў стратасферу і за паўтара метра ад цэлі яе апусцілі. Значыць, умеюць, могуць".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».