Вы тут

Прыцягальнае святло мінуўшчыны


«Дзе можна знайсці кніжкі пісьменніка Алега Ждана пра маю «малую радзіму» — Мсціслаўшчыну, вельмі хацела б пачытаць.»

(Са звароту ў рэдакцыю мінчанкі Здзіславы Францкевіч.)


Беларускі пісьменнік Алег Ждан (сапраўднае прозвішча Пушкін; літаратурны псеўданім Ждан — яшчэ адно сямейнае прозвішча) больш чым паўвека працуе ў літаратуры, піша на рускай мове. Аўтар раманаў «У гасцях і дома», «Знаёмы», «Князь Мсціслаўскі» (за апошнія некалькі гадоў выдаваўся двойчы), «Князь. Гасударыня. Епіскап», аповесці «Беларусцы», драматургічных твораў «Салгалі Богу, салгалі», «Сям'я для старога сабакі», дзіцячай кніжкі «Прыгоды Трытэшак» і іншых твораў, многія з якіх сапраўды прысвячаюцца Мсціслаўшчыне і яе жыхарам.

У прыватнасці, кніжка гістарычнай прозы «Князь. Гасударыня. Епіскап» распавядае пра тых, хто сумленна і храбра выконвае свой воінскі абавязак. Чытача прыцягваюць і такія складаныя калізіі, якія разглядаюцца, напрыклад, у рамане «Князь Мсціслаўскі» — князь адчыняе вароты перад маскоўскім войскам, каб пазбегнуць штурму і яго наступстваў. А потым пакутліва разважае, якому гасудару прысягнуць.

Па сцэнарыях гэтага пісьменніка зняты фільмы, пастаўлены спектаклі.

Пра творчасць Алега Ждана мы неаднойчы пісалі ў сваёй газеце. Напрыклад, дзве апошнія публікацыі былі ў «Звяздзе» 4 кастрычніка 2014 года і 12 студзеня 2016 года, іх можна знайсці ў бібліятэцы ці на сайце газеты.

У шырокім продажы кнігі Алега Ждана паспяхова разышліся, а набыць іх сёння можна ў Выдавецкім доме «Звязда». У прыватнасці, раман «Князь. Гасударыня. Епіскап» і дзіцячую кнігу «Прыгоды Трытэшак». Пры жаданні — з аўтографам самога пісьменніка, бо Алег Аляксеевіч працуе менавіта ў гэтай установе — у рэдакцыі часопіса «Нёман». Тэлефон для даведак (0172) 288-12-94.

Дарэчы, адначасова можна таксама даведацца, якую яшчэ літаратуру «Выдавецкага дома «Звязда» і па якой цане тут можна набыць. Звяртайцеся. І, канешне ж, не толькі мсціслаўскія, а ўсе аматары гістарычнай прозы і літаратуры ў цэлым.

Уладзімір Бярэзін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».